Настрой Басовішча-2008. Бонус.

Яшчэ 13 здымкаў зь людзьмі на Басовішчы-2008 у дадатак да апублікаваных ужо «Настрояў Басовішча-2008» Частка І і Частка ІІ.

­

Дырэктар «Крамы» Паша Кашырын на адкрыцьці фэсту.

Музычныя журналісты Аляксей Мінчонак і Марцін Полэц. 

 

Агароджы сьвяту не заміналі. 

Воля Кузьміч пад час выступу Rahis.

Андрэй Мялешка здымае сваіх землякоў Tlusta Lusta.

Алег Бузоўскі чакае IQ48. 

Марыя Садоўская, адна з арганізатараў маладога фэсту Be Free, на Басовішчы-2008.

Ужо «адстраляліся» і вязуць трэцяе месца дадому «Глюкі».

Музыкі з гурта Rahis за сцэнаю Басовішча. 

Гукарэжысэр IQ48 напярэдадні выступа гурта. 

Гледачы пад сцэнаю Басовішча. 

Са сцэнай жыцьцё таксама бурліць. А самыя спрытныя загадзя падумалі пра альтэрнатыву традыцыйнаму для Басовішча піву Zubr.

Музыкі пасьпявалі і самі выступіць, і пад іншых патанчыць. На фота Зьміцер Язьвінскі з Rahis.

Юра Сідун 23/07/2008

 
 
In 0.058 seconds.