Тацяна Беланогая прэзэнтавала ў Менску свой першы студыйны альбом

Прэзэнтацыя прайшла праз год пасьля выхаду альбома «Дзьвюхкроп’е» у Польшчы. Доўгачаканы канцэрт маладой бардэсы прайшоў 20 лістапада ў малой залі к/з «Менск». Падтрымліваў Тацяну віртуозны беларускі гітарыст Алег Змушка.

 

Любімыя і новыя песьні, размовы зь гледачамі ва ўтульнай залі, нататкі з просьбамі й прызнаньнямі і шмат кветак — доўгачаканы канцэрт праляцеў хутка. Тацяна Беланогая нярэдка выступае на невялікіх імпрэзах ці кватэрнікаў, але такі буйны канцэрт у Менску адбыўся ўпершыню. На дэбют сабраліся блізкія сябры Тацяны, старыя знаёмыя па пэдагагічным унівэрсытэце, калегі й прыхільнікі.

Тацяна Беланогая

Свой наступны альбом Тацяна бачыць больш рокавым і ўжо на менскай прэзэнтацыі першага альбому выдатны акампанэмэнт Алега Змушкі паказваў, як могуць гучаць Тацяніныя глыбокія тэксты і незвычайны голас пры адпаведнай музычнай падтрымцы. Здавалася, Алег імправізаваў на месцы. Агучыла Тацяна й сваю даўнюю мару — запісаць цэлы альбом на вершы сваёй любімай паэткі Яўгеніі Янішчыц.

У фотаблогу Generation.bY 20 фота зь менскай прэзэнтацыі альбому «Дзьвюхкроп’е» Тацяны Беланогай

tarka 17:45, 28/11/2008 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1133 seconds.