13 лістапада забаўляльна-інтэрактыўнае шоў «Дзесятка-style»

Прома-група «ВЮ» прадстаўляе забаўляльна-інтэрактыўнае музычна-тэатральна-літаратурнае шоў «Дзесятка-style»: бляндынкі Тацяна Беланогая, Ганна Федарук ды брунэткі Ната Пушкарова, Яна Явіч, Кацярына Макарэвіч і іншыя.

Дзесяць дзяўчат, дзесяць стыляў… Брунэткі супраць бляндынак, але ўсе разам — самае прыгожае зь літаратуры, музыкі, танцу, дызайну.

Бляндынкі Тацяна Беланогая, Ганна Федарук, Алеся Кузьмінова, Тацьцяна Будовіч і брунэткі Ната Пушкарова, Яна Явіч, Кацярына Макарэвіч, Сьвятлана Марчук выяўляюць сваю ўнікальнасьць праз улюбёны від мастацтва, спалучаючы розныя творчыя формы. Гледачы ацэняць выступы удзельніц па 8 намінацыях.

Спэцыяльны госьць-дзявочая рок-група Scales (бас-гітара Вераніка Шніп).

Журы: Ганна Кісьліцына, Ірына Шаўлякова, Людміла Рублеўская.

Вядучыя: Юлія Новік і Віка Трэнас.

13 лістапада (субота), у 19:00, у музэі Янкі Купалы (вул. Я.Купалы, 4).

Уваход вольны

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1053 seconds.