«У прасторы межаў няма» — 21 лістапада у «Рэактары» адбыўся доўгачаканы вялікі канцэрт «Крамы»

Крама 

Легендарная «Крама» пасьля доўгага перапынку выступіла ў Менску ў вялікім клюбе.

Канцэрт «Крамы» традыцыйна радаваў прыгожай лірыкай і бездакорным выкананьнем ад гурта, у якім граюць толькі прафэсійныя музыканты. Мэлёдыі блюзу ды рок-н-ролу сабралі ў «Рэактары» самую разнастайную інтэлігентную публіку: і зусім маладых першакурсьнікаў, і разьмеркаваных выпускнікоў, і 30-гадовых офісных супрацоўнікаў, і людзей зусім сталага веку. Кожны пачуў «сваё», бо прагучалі і «Падае дождж», і «Гэй там, налівай», і вясёлы «Камэндант»… Былі і дзьве «Стэфкі» — настальгія па бурнай маладосьці і высновы мудрай сталасьці.

Крама 

Канцэрт пачаўся з выкананьня глыбокіх лірычных песень, пасьля чаго Ігар Варашкевіч весела прамовіў: «Ну вось усё сур’ёзнае скончылася» і засьпяваў «Выпі са мной да дна», чульліва паспачуваўшы наведвальнікам з нагоды дарагога кошту піва ў бары.

Аднойчы Ігар прызнаўся, што любіць, калі публіка сьпявае разам зь ім. На гэтым канцэрце былі толькі даўно знаёмыя і любімыя песьні, так што людзі сьпявалі і таньчылі вельмі заўзята. А пад завяршэньне не хацелі адпускаць куміраў без песьні-гімна «Слуцкая брама». Па целе ажно прабягалі дрыжыкі ад адчуваньня еднасьці ў агульным акапэльным вакале.

Крама 

Напэўна, ва ўспрыманьні кожнага прыхільніка беларускай музыкі творчасьць «Крамы» займае асобнае месца. Такое ўжо не новае і так часта чутае азначэньне «гурт-легенда» ўсплывае ў памяці кожны раз, калі чуеш іх музыку. Прыемную эўфарыю адчуваеш кожны раз, калі слухаеш запісы «Крамы», а тым болей – калі трапляеш на канцэрт.

У фотаблогу глядзіце яшчэ 30 фота з пятнічнага канцэрту «Крамы»

Аўтар фота Воля Кузьміч

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.