Беларуская студэнтка як выпадковы сымбаль перамогі новага амэрыканскага прэзыдэнта

У ноч на 5 лістапада беларусы паціху пахрапвалі ў сваіх ложках. У гэты час Амэрыка ўжо сьвяткавала перамогу Барака Абамы на прэзыдэнцкіх выбарах. Рэха чарговага трыюмфу амэрыканскай мары дагэтуль дакатваецца зь берагоў Каліфорніі. У сьвяточны вір, а адтуль адразу на вокладку каліфарнійскага часопісу трапіла беларуская студэнтка ўнівэрсытэта Бэрклі Ганна Фраліхіна.

«Абама — выдатная падстава для таго, каб прадставіць, што сьвет не ўладкаваны так, як здавалася» 

У той дзень, калі Абама перамог, я спрабавала прымусіць сябе вучыцца, бо назаўтра мела іспыт. Але адзін позірк на кніжку па эканоміцы хіліў да сну. Уключыўшы TV, я убачыла прамову Абамы і вырашыла пачаць рыхтавацца да іспыту. 

Але ў гэты момант на вуліцах засыгналілі машыны, зьявіліся людзі, якія сталі крычаць «Ура», «Абама» і «Yes, we can» (мы можам – лёзунг перадвыбарчай кампаніі Барака Абамы). 

Неўзабаве пачуліся гукі салюту. 

За некалькі хвілін ля майго гаўбца стварыўся натоўп студэнтаў. Усе яны сьвяткавалі перамогу Абамы. Крычалі «Абама!», пачуваліся вольнымі і поўнымі надзеі на нешта новае. Седзячы на плячах у нейкага чувака, я спрабавала зьняць на відэа гэтую тусоўку. 

 
«Мы стаялі ў цэнтры на перакрыжаваньні двух вуліц, вакол мяне з сьцягам вакол стаялі людзі, мы сьпявалі гімн ЗША, крычалі «Абама» і «Ура».

На палову іранічна, зь іншага боку з радасьцю і падзяляючы гэтую радасьць зь іншымі, я прынялася размахваць сьцягам ЗША. Людзі былі радыя яго бачыць. Мы сьпявалі гімн ЗША (я яго ня ведаю, але ўсё роўна нешта падпявала). 

Перад гэтым днём у мяне было адчуваньне, што усё вакол спынілася і засохла. Я разьлюбіла Берклі, мне надакучыла вучоба. І вось — Абама — выдатная падстава для таго, каб прадставіць, што сьвет не ўладкаваны так, як здавалася, што ты можаш быць вольным, што кожны дзень — гэта радасьць. Думаю, што мне, і шматлікім іншым людзям жыцьцёва неабходны быў гэты штуршок, магчымасьць выйсьці на вуліцу і крычаць «Ура», скакаць на месцы і махаць сьцягам. Адчуць сябе жывым, адчуць сябе вольным.


Атмасфэра ў Бэрклі, пасьля абвяшчэньня перамогі Барака Абамы.

13:51, 21/11/08
Алесь Bezuher
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

tarka у 17:01, 21.11.08 #

прыгожая дзяўчына - правільна, што на вокладку паставілі :)


Mara у 13:50, 22.11.08 #

ja bacyla infu pra hetuju dziaucynu u LJ adnaho Belarusa, sto zhyvie u Amerycy. A adkul uzialosia interview z joj?


tarka у 16:50, 22.11.08 #

Аўтар - Алесь Bezuher, ён мае кантакт зь ёй.


Mara у 17:20, 22.11.08 #

Ales - malajcynka! :)


bezuher у 20:00, 22.11.08 #

Ганна - вось хто сапраўдная малайчынка :)


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4651 seconds.