Стыпэндыі павялічаць на 25%

У Беларусі падрыхтаваны праект указу аб павелічэньні памеру ўсіх відаў дзяржаўных стыпэндыяў на 25%.

Аб гэтым заявіў 14 лістапада намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Папярэдні раз стыпэндыі падвышалі ў красавіку на 4%. Дакладных датаў, калі будзе рэалізаванае цяперашняе падвышэньне стыпэндыяў, пакуль няма, аднак яно стане самым вялікім за апошнія гады. Найбольш значнае папярэдняе падвышэньне стыпэндыяў (на 20%) адбылося ў 2005 годзе напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Уні Вера 13:57, 17/11/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0725 seconds.