Беларускім студэнтам на 20% абяцаюць павялічыць стыпэндыі

БелТА распаўсюдзіла навіну пра павялічэньне ўсіх відаў дзяржаўных стыпэндыяў для студэнтаў "у 1,2 разы". Сьцьвярджаецца, што адпаведны праект указа цяпер знаходзіцца на разглядзе ў прэзыдэнта. Стыпэндыі абяцаюць павысіць чамусьці заднім днём – зь 1-га верасьня 2005 году.

З паведамленьня БелТА, на жаль, незразумела, калі ж указ нарэшце будзе падпісаны. Але верагодна гэта сапраўды адбудзецца. У наступным годзе прэзыдэнцкія выбары.

Юра Сідун 11:02, 19/10/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0639 seconds.