У галерэі «Унівэрсытэт культуры» бульба стане аб’ектам мастацтва

Мастацкая галерэя «Унівэрсытэт культуры» прадставіць 5 верасьня незвычайны праект «Арт-бульба».

Як распавёў БелТА арганізатар праекту Дзяніс Барсукоў, імпрэза прымеркавана да міжнароднага Года бульбы і праводзіцца пры падтрымцы прадстаўніцтва ААН у Беларусі. 

На выставе будуць экспанавацца працы 25 нестандартна думаючых і вясёлых фотамастакоў, дызайнэраў, жывапісцаў і скульптараў. Сярод іх як вядомыя мастакі, так і маладыя аўтары, і студэнты беларускіх ВНУ. 

Арганізатары зьбіраюцца мастацкімі сродкамі жывапісу, фатаграфіі, скульптуры адлюстраваць бульбу, прыцягнуць да яе ўвага грамадзтва як да харчовага прадукта з мэтай яго наступнай папулярызацыі. 

Папулярызацыя бульбы ў Беларусі аднак выглядае дзіўнай, бо наша краіна займае першае месца ў сьвеце па яе спажываньню. А паводле зьвестках часопіса The Economist сярэдні беларус зьядае амаль кіляграм бульбы штодзень

«Пасадка і збор бульбы — гэтае дзейства, параўнальныя эстэтыкай з прынятай у Японіі традыцыяй любаваньня квітнеючай сакурай, — лічыць арганізатар праекту. — Як ня дзіўна, але дагэтуль бульба не станавілася аб'ектам беларускіх мастакоў. “Арт-бульба” закліканая папоўніць гэты прабел». 

16:34, 03/09/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.066 seconds.