Сярэдні беларус зьядае амаль кіляграм бульбы кожны дзень

­Надыходзіць 2008 год, які быў абвешчаны генэральнай Асамблеяй ААН г­одам бульбы. З гэтай нагоды часопіс The Economist апублікаваў­ статыстыку спажываньня бульбы ў розных краінах сьвету.

­­

 

З статыстыкі, якая складзеная FAOSTAT паводле дадзеных 2005-га году вынікае, што сярэдні беларус штодзень спажывае болей за 900 грамаў бульбы. На другім месцы ідуць кіргізы зь вялікім адставаньнем – толькі ­400 гра­маў, з­а імі жыхары Расеі – амаль столькі ж.­

Тым часам сярэдняе спаж­ываньне бульбы ў сьвеце на ча­лавека – толькі 100 грамаў на дзень, а амаль трэцяя частка сусьветнага ўраджаю зьбіраецца ў Індыі ды Кітаі.

­
vojur 20:21, 28/12/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2208 seconds.