Гармоны кіруюць біржай

Гарманальныя ўсплёскі трэйдараў — вось прычына біржавых спадаў і пад’ёмаў. Такія высновы зрабілі навукоўцы Кэмбрыджу. Узровень тэстастэрону ў крыві брокераў наўпрост зьнітаваны з ­прыбыткам.

У сваю чаргу, рызыка, на якую гатовы пайсьці трэйдар, знаходзіцца пад уплывам гармону стрэсу — картызолу.

Псыхолягі лічаць, што высновы спэцыялістаў Кэмбрыджу дапаможа зразумець мэханізм паводзінаў біржавых спэкулянтаў, якія часам падаюцца ірацыянальнымі.

Высновы грунтуюцца да экспэрымэнце: у вялікай колькасьці мужчын-трэйдараў лёнданскага Сіці рабілі замер узроўню гармонаў аб 11-й і 4-й гадзінах, за гэты ж час фіксавалі ўзровень прыбыткаў і стратаў.

Атрымалася, што ў тыя дні, калі прыбытак быў вышэй за сярэднія паказчыкі, узровень тэстастэрону ў крыві трэйдараў быў істотна вышэйшым.

Як у спартоўцаў: нават невялікая перамога павышае ўзровень гэтага гармону, што ў сваю чаргу надае ўпэўненасьці і гатоўнасьці рызыкаваць, а гэта можа стаць прычынаю наступнай перамогі.

Але ў пэўны момант гармону тэстастэрону становіцца надта шмат — тады чалавек схільны да неапраўдана высокай рызыкі. У выпадку трэйдараў гэта вядзе да рэзкага росту рынка.

Цікавыя высновы былі зробленыя і адносна гармону картызолу, які ёсьць рэакцыяй на стрэс. Да тэстастэрону чалавек прызвычайваецца, таму ў яго ўзьнікае патрэба ў пастаяннай рызыцы. З картызолам рэакцыя адваротная — калі гэтага гармону ў крыві шмат, чалавек увогуле імкнецца пазьбягаць «рэзкіх рухаў».

Такая ўзаемасувязь гарманальнага фону і рынкавай актыўнасьці тлумачыць, чаму трэйдары адчуваць «падсьвядомую ўпэўненасьць», але ня могуць у час спыніцца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1983 seconds.