Лепш піць мала, але быць багатым

Тыя, хто спажывае невялікія порцыя алкаголю кожны дзень, маюць лепшае здароўе за тых, хто зусім ня п’е. Але справа тут хутчэй не ў алькаголі, а ў грошах. Да такога выніку прыйшлі францускія мэдыкі.


Разумныя жанчыны п’юць болей

Францускія мэдыкі вывучылі адносіны да сьпіртнога ў 150 тысячаў парыжан і прыйшлі да высновы, што здаравей за ўсіх як раз тыя, хто ўжывае невялікія порцыі алькаголю кожны дзень. А вось непітушчыя засталіся на ўзбочыне рэйтынгу здароўя.

Пад невялікімі порцыямі французы мелі на ўвазе ня болей за палову бутэлькі нямоцнага віна ці недзе 0.75 л. піва ў дзень. Навукоўцы кажуць, што аматары памяркоўнай выпіўкі маюць меншую рызыку сардэчных захворваньняў, дэпрэсіі і атлусьценьня, чым тыя, хто зусім «паклаў болт» на сьпіртное.

Але ўся справа, як высьвятляецца, у грошах: звычка ўжываць крыху віна кожны дзень — важны маркёр высокага сацыяльнага статусу, які, у сваю чаргу, указвае на большы клопат аб уласным здароўі.

Раней навукоўцы вынайшлі, што некаторыя ўласьцівасьці віна ўсё ж наўпрост спрыяюць паляпшэньню самаадчуваньня. Напрыклад поліфэнолы, якіх асабліва шмат у чырвоным віне, могуць абараніць здаровыя тканіны ад узьдзеяньня радыяцыі, накіраванай на барацьбу з ракавымі клеткамі.

Паводле Daily Telegraph

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0666 seconds.