Моўны бар'ер вышэй за незалежнасьць ад грошаў
Спадзеючыся на дабрыню і чуласьць людзей, Марк Бойл вырашыў прайсьці ад Брысталя да Індыі з пустым гаманцом, захапіўшы з сабой толькі некалькі цішотак. Перашкодай на «бязгрошавым» шляху стала няведаньне замежнай мовы. Марк зьбіраецца падвучыць францускую — і зноўку ў шлях.
Мэтаю 28-гадовага брытанца было прадэманстраваць магчымасьць жыць бяз грошаў, прайсьці такі доўгі шлях без аніводнага грошыка ў кішэні. Ён верыў, што людзі паўсюды добрыя і чулыя і што яны не адмовяць яму ў ежы і даху над галавой.
Аднак у Францыі ён быў вымушаны спыніцца. Паколькі Марк не размаўляе
Раней Бойл быў босам кампаніі, якая займалася арганічнай ежай. Зараз ён сябра руху Freeconomy, мэта якога — поўнае адмаўленьне ад грошаў.
Канчатковай кропкай няўдалай вандроўкі Марка мусіла стаць месца, дзе нарадзіўся Гандзі. Свае перасоўваньні, а таксама ўражаньні Марк заносіў у
Прыпыненьне вандроўкі сапраўды засмуціла Марка, ён прынёс выбачэньні ўсім, хто яго падтрымліваў і назіраў за ім.
Аднак Марк не губляе веры ў дабрыню, якая вышэй матэрыяльнага. Таму, падвучыўшы францускую мову, ён паспрабуе прайсьці няпросты шлях з Вялікабрытаніі ў Індыю наступным годам. А пакуль ён пройдзе ўзьбярэжжа Брытаніі.
Фота з дзёньніка Марка