Інтэрнэт-рэліз новага альбому Radiohead ня зьнізіў продажы CD

Усім было цікава, чым скончыцца музычны экспэрымэнт Radiohead зь іх новым альбомам «In Rainbows»: 10 кастрычніка гурт выклаў яго ў Сеціве, даўшы права прыхільнікам самім вызначаць кошт. Аднак на продажы фізычных носьбітаў, тое не паўплывала — сёмы альбом Radiohead «In Rainbows» аказаўся на першай прыступцы музычных чартаў.

 

Усяго за першы тыдзень разышліся 122 тысячы фізычных носьбітаў альбому.

Хаця Radiohead і не падзяліўся афіцыйна, колькі зарабіў за он-лайнаўскую вэрсію «In Rainbows», але па ацэнках, за першыя чатыры тыдні, што альбом быў даступны ў Сеціве, 62 адсоткі яго спампаваўшых не заплацілі ані грошыка. У дадатак, альбом хутка зьявіўся і на іншых сайтах, дзе ўвогуле магчымасьці за яго заплаціць не было.

Таму музычная індустрыя чакала, як адаб’ецца на продажах плыт такі маркетынгавы экспэрымэнт Radiohead.

Рэліз «In Rainbows» адбыўся 1 студзеня 2008 і ў першыню — не праз музычнага гіганта EMI Group, а праз TBD Records.

Альбом Radiohead «Hail to the Thief», які пабачыў сьвет у 2003, за першы тыдзень разышоўся 300 тысячамі асобнікаў. Тое, што продажы «In Rainbows» амаль у два разы ніжэйшыя, тлумачыцца не папярэднім Інтэрнэт-рэлізам, а нізкай спажывецкай актыўнасьцю напачатку студзеня.

Кошт CD «In Rainbows» — 13.98 даляраў.

У падтрымку новага альбому Radiohead зьбіраецца ў тур па Амэрыцы і Эўропе.

­
SlaDa 12:49, 11/01/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1159 seconds.