Студэнты дапамогуць скласьці новую рэдакцыю Канстытуцыі Ўкраіны

Ва Ўкраіне стартаваў конкурс, на які студэнты і маладыя спэцыялісты змогуць дасылаць свае прапановы па тым, якой мусіць быць Канстытуцыя для Ўкраіны.

 

Інстытут палітыкі і Украінская асацыяцыя студэнцкага самакіраваньня запрашае студэнтаў і асьпірантаў у галіне права, паліталёгіі, філязофіі, гісторыі і кіраваньня, а таксама ўсіх маладых прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты Украіны да ўдзелу ў агульнанацыянальным конкурсе навуковых працаў: «Якой мусіць быць Канстытуцыя для Ўкраіны?»

Мэта конкурсу — заахвочваньне таленавітых маладых спэцыялістаў да працэсу падрыхтоўцы новай рэдакцыі Канстытуцыі Ўкраіны.

Конкурс ладзіцца з нагоды 90-х угодкаў прыняцьця Канстытуцыі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, якую ўзначаліў Міхаіл Грушэўскі — 28 красавіка 1918.

Працы пераможцаў будуць надрукаваныя ў брашуры, што будзе распаўсюджвацца ў Вярхоўнай Радзе, Кабінэце Міністраў, Сакратарыяце Прэзыдэнта Ўкраіны, навуковых і дзяржаўных установах, далучаных да працэсу правядзеньня ва Ўкраіне новай канстытуцыйнай рэформы.

Атрымаюць пераможцы і грашовыя прэміі:

  • 1 месца — 7 тысяч грыўняў (каля 1380 даляраў);
  • 2 месца — 5 тысяч грыўняў (каля 985 даляраў);
  • 3 месца — 3 тысячы грыўняў (каля 590 даляраў).

Вынікі будуць агучаныя 28 красавіка ў Кіеве.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.068 seconds.