Вэнэсуэльскія студэнты пратэстуюць супраць паправак да Канстытуцыі

Сёньня тысячы вэнэсуэльскіх студэнтаў выйшлі на вуліцы пад лёзунгам «Рэформам – не, дэмакратыі – так!». На рэфэрэндум 2 сьнежня будзе вынесена 67 паправак да Канстытуцыі: ад скарачэньня працоўнага дня да неабмежаванасьці прэзыдэнцтва Чавэса.

24 кастрычніка ў парлямэнце краіны разглядаюцца папраўкі да Канстытуцыі. Іх ажно 67 і большасьць зь іх пагражае дэмакратыі і правам чалавека. Гэтыя папраўкі будуць вынесеныя на рэфэрэндум 2 сьнежня.

Паліцыя ўжыла супраць нязгодных сьлязісты газ і дубінкі. Па словах арганізатараў пратэсту, некалькі дэманстрантаў атрымалі лёгкія траўмы.

Па ацэнках арганізатараў, на вуліцы Каракаса выйшла ля двух дзесяткаў чалавек. Дэманстранты рушылі ў бок Парлямэнту, дзе і былі спыненыя і жорстка разагнаныя паліцыяй. У той жа час, групе падтрымцы Чавэса дазволілі працягнуць сваю акцыю. Прадстаўнікамі студэнцтва гэта было расцэнена як парушэньне палітычных правоў грамадзян.

Вулічныя дэманстрацыі – хіба не адзіны спосаб быць пачутымі. Пасьля таго, як палітычныя партыі, якія не падтрымлівалі Чавэса, байкатавалі выбары ў 2005, у Нацыянальнай Асамблеі амаль не засталося прадстаўнікоў апазыцыі.

Сярод прапанаваных паправак да Канстытуцыі:

  • Скасаваньне абмежаваньняў на тэрмін прэзыдэнцтва;
  • Павышэньне кантролю ўрада над Нацыянальным банкам;
  • Права затрымліваць грамадзян без адмысловага дазволу ў надзвычайных сытуацыях;
  • Павышэньне кантролю над актывамі прыватных кампаніяў;
  • Паніжэньне ўзросту выбарцаў з 18 да 16 год;
  • Падаўжэньне прэзыдэнцкага мандату да 7 год.
SlaDa 17:56, 24/10/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.131 seconds.