Сэкс, мяса і шакаляд разьвіваюць інтэлект

Так сьцьвярджаюць аўтары кнігі «Навучыцеся трэніраваць мазгі» Тэры Хорн і Сайман Утан. Ніякіх мыльных опэраў, камунікацыяў з занудамі і дыетаў з абястлушчаных прадуктаў! Высновы грунтуюцца на выніках найноўшых навуковых дасьледваньняў.

­

Аўтары абвяргаюць думку, што з узростам працаздольнасьць мозгу незваротна пагаршаецца. З гэтым можна змагацца. Практыкаваньні, парады — усяго хапае.

Большасьць меркаваньняў дасьледнікаў грунтуецца на вывучэньні хімічных спалучэньняў, якія выдзяляюцца ў арганізьме ў выніку пэўных заняткаў. 

І менавіта сэкс павышае ўтрыманьне ў крыві гармона аксітацына, які прымушае чалавечы мозг знаходзіць неардынарныя рашэньні. А павышэньне ўзроўню сератаніна стымулюе крэатыўнае і лягічнае мысьленьне. Зрэшты, выпрабаваць, ці дапамагае сэкс перад сэсіяй, ужо была магчымасьць. Вынікі дасьледваньняў на гэтую тэму агучваліся яшчэ ў пачатку года.

Пра карысьць для мазгоў шакаляду ўсе ведаюць яшчэ з часоў школьных іспытаў. Дык вось у цёмным шакалядзе знойдзеныя магній і антыаксыданты, якія паляпшаюць доступ кіслароду да мозгу.

А на сьняданак лепей есьці халоднае мяса — садзейнічае лепшаму ўсмоктваньню пажыўных рэчываў.

Цяпер карціна падрыхтоўкі да сэсіі ці чарговага разбору завалаў на працы больш ясная: сэкс, мяса і шакаляд. Яшчэ варта не забыць пра людзей побач :). Як сьцьвярджаюць аўтары кнігі, «камунікуйце зь людзьмі, якія прымушаюць вас сьмяяцца».

фота - ­metro.co.uk ­

­­
tarka 18:05, 04/12/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.