Рэгулярны сэкс дапаможа здаць сэсію
Навукоўцы раяць на час сэсіі ня толькі не спыняць сэксуальнае жыцьцё, але наадварот старацца рабіць яго рэгулярным. У 2004 годзе нямецкі сацыёляг Werner Habermehl разам з сваёй камандай правёў адмысловае дасьледаваньне ў выніку якога зрабіў выснову, што рэгулярны сэкс дапамагае студэнтам здаваць іспыты і атрымліваць добрыя адзнакі.
Cацыёляг Habermehl з унівэрсытэта Гамбурга разам з сваёй камандай тэставалі студэнтаў да і пасьля таго, як тыя мелі сэксуальныя стасункі.
У выніку дасьледаваньня была зробленая выснова, што рэгулярная сэксуальная актыўнасьць значна падвышае разумовыя здольнасьці студэнта. Жыцьцё ж без адпаведных стасункаў з супрацьлеглым полам наадварот стварае цяжкасьці для атрыманьня добрых адзнакаў.
Па словах спадара Habermehl, студэнты, якія маюць здаровае сэксуальнае жыцьцё, маюць больш шанцаў пасьпяхова закончыць навучальны курс.