Беларускія медыкі — за танны секс

Беларускія венеролагі заклікаюць гандлёвыя сеткі знізіць кошты на прэзерватывы. Бо ў моладзі проста не хапае грошай на іх.

Галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Віктар Спірыдонаў заклікаў за «дэмакратызацыі коштаў» на прэзерватывы:

«Мы выступаем за дэмакратычную цану на гэтую прадукцыю», — заявіў ён, каментуючы вынікі маніторынгам коштаў на прэзерватывы, што ажыццяўляюць беларускія медыкі. Вынікі яго паказалі, што многія крамы «ўсталёўваюць на прэзерватывы высокія гандлёвыя надбаўкі, абмяжоўваючы тым самым даступнасць дадзеных вырабаў. Варта ўсведамляць, што ў першую чаргу да спажыўцоў гэтага тавару адносіцца моладзь, даходы якой не вельмі высокія».

Прапагандуючы танны секс, венеролаг прапанаваў бізнес-мадэль, якая мусіць аказацца выйгрышнай як для гандляроў, гэтак і для моладзі:

«Атрымаць той жа прыбытак можна і за кошт больш высокай абарачальнасці тавару, бо ў дадзеным выпадку гаворка перш за ўсё ідзе аб захаванні здароўя маладых людзей», — сказаў Спірыдонаў БелТА.

«Апытанні паказваюць, што маладыя людзі валодаюць недастатковымі ведамі пра шляхі інфікавання і метады прафілактыкі. Многія з іх у сілу розных прычын, у тым ліку і высокай кошту прэзерватываў, безадказна ставяцца да пытання захавання свайго здароўя і здароўя свайго партнёра», — канстатаваў лекар.

Паводле дадзеных Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), 68.5% беларусаў і 43.8% беларусак мелі першы секс да 18 гадоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2049 seconds.