Двое з трох беларускіх хлопцаў мелі першы сэкс да 18

У Беларусі 68.5% мужчын мелі першы сэкс да 18 гадоў. Пры гэтым больш за палову беларускіх дзяўчын да гэтага ўзросту застаюцца цнатлівымі.

Хлопцы раней за дзяўчын уступаюць у першы палавы кантакт. Аб гэтым кажуць дадзеныя сацыялягічных дасьледаваньняў, што прыводзіць рэсурсны цэнтар Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.

Паводле дадзеных фонду, 68.5% мужчын і 43,8% жанчын мелі першы сэкс да 18 гадоў. Для мужчын таксама характэрны падыход да сэксу, які прынята называць рызыкоўным. У прыватнасьці, за год беларускія мужчыны мяняюць сэксуальнага партнёра ў два разы часьцей за жанчын. У гэтым прызнаўся кожны пяты мужчына і кожная дзесятая жанчына.

Акрамя гэтага, за апошні год мужчыны ў два разы часьцей мелі выпадковых сэксуальных партнэраў.

Адмыслоўцы кажуць, што рызыкоўныя сэксуальныя паводзіны вядуць да росту захворваньняў ВІЧ і іншымі інфэкцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1971 seconds.