Расейская кампанія SUP набыла ўвесь Livejournal

Праз год пасьля заключэньня першага пагадненьня паміж амэрыканскай Six Apart і расейскай (афіцыйна міжнароднай) кампаніяй SUP пра абслугоўваньне кірылічнай часткі LJ падпісанае апошняе пагадненьне паміж імі. Livejournal цяпер цалкам прададзены SUP.

­­

 

360 тыс. $ за беларусаў

Афіцыйная інфармацыя ад Sup і Six Apart не уключае суму ўгоды. Аднак паводле дадзеных расейскага выданьня Коммерсант, яна складае ўсяго $30 млн. Гэта параўнальна няшмат, бо Livejournal імкліва губляе сваю аўдыторыю ў ЗША – многія карыстальнікі сыходзяць у сацыяльныя сеткі такія як Facebook.

Агульная колькасьць створаных у LJ акаўнтаў карыстальнікаў зараз налічвае 14 363 124, аднак актыўныя зь іх толькі 1 725 794. Выходзіць, што SUP заплаціў прыблізна па 17$ за жывы акаўнт.

З усіх акаўнтаў Livejournal у 21 142 краінай жыхарства пазначаная Belarus. Не вядома колькі з гэтых акаўнтаў зьяўляюцца жывымі, аднак з гэтых лічбаў выходзіць, што ўсе беларусы ў Livejournal каштуюць прыблізна 360 тыс. $.

LiveJournal Advisory Board

Намінальна сэрвісам Livejournal будзе кіраваць амэрыканская кампанія LiveJournal, Inc., якая адпаведна мусіць выконваць амэрыканскае заканадаўства. «SUP» адмыслова стварыў гэту кампанію, галоўная структура яе будзе знаходзіцца ў Сан‑Францыска.

У кампаніі будзе створаная спэцыяльная Рада LiveJournal Advisory Board, куды, сярод іншых, увойдуць заснавальнік LiveJournal Брэд Фіцпатрык і два прадстаўнікі зь ліку удзельнікаў супольнасьці Livejournal. Гэтых прадстаўнікоў абяцаюць абіраць на адкрытых выбарах на абмежаваны тэрмін.

100 дзён

Новай кампаніяй LiveJournal Inc вызначаныя мэты разьвіцьця сэрвісу, якія яна плянуе дасягнуць у першыя 100 дзён пасьля ўгоды. Гэтыя пляны канцэнтруюцца на трох асноўных складніках: практычнасьць - паляпшэньне навігацыі і юзабіліці; сацыялізацыя – паслугі паведамленьняў і пошук сяброў; агульныя тэхнічныя паляпшэньні – павелічэньне хуткасьці працы сайта. Акрамя гэтых задач, новая каманда будзе выпраўляць існыя праблемы.

Хто куды

Яшчэ год таму пасьля першай угоды паміж SUP і Six Apart многія асьцярожныя карыстальнікі ЖЖ зь Беларусі, Расеі ды Ўкраіны пачалі шукаць іншыя пляцоўкі для сябе замест Livejournal. Бо выказалі недавер да прынцыпаў працы расейскай кампаніі, пад апеку якой трапілі. Аднак у гэты час захоўвалася тэхнічная магчымасьць адмовіцца ад паслугаў SUP.

Адразу праз некалькі гадзінаў пасьля зьяўленьня ў Сеціве інфармацыі аб продажы Livejournal у беларускіх дзёньніках пачалі зьяўляцца паведамленьні з прапановамі ўсім разам сысьці на іншую пляцоўку. Вельмі верагодна, што цяпер размовы не застануцца толькі размовамі.­

11:48, 03/12/07
vojur
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

dracula_x у 12:54, 03.12.07 #

Неплохо было бы еще привести в пример социально-ориентированные блог-сервисы, доступные в сети. Хотя я лично голосую за VOX


vojur у 13:15, 03.12.07 #
Гэта тэма для асобнага артыкула ;) Я таксама за пераход на VOX, яшчэ ёсьць варыянт multiply. Вось тут паступіла прапанова на яго перабрацца.

dracula_x у 13:44, 03.12.07 #

Ну да. Тут важно то, чтобы все желающие перебрались на один какой-либо сервис. Надеюсь этот вопрос вскоре решится положительно.


dracula_x у 13:48, 03.12.07 #

Посмотрел и скажу, что multiply весьма приятен своим интефейсом. Все таки VOX как раз в этом плане хуже из-за огромного кол-ва фенечек, рюшечек и так далее, так как отвлекает от содержания


vojur у 14:47, 03.12.07 #

Але і там і там здаецца няма магчымасьці карыстальнікам перакласьці інтэрфэйс на сваю мову. А ангельская для некаторых можа быць праблемай.


SlaDa:)= у 14:14, 03.12.07 #

млін, толькі засялілася і зноўку пераязжаць??


SlaDa:)= у 17:03, 03.12.07 #

казьліны суп))


bezuher у 22:40, 03.12.07 #

а я не бачу сэнсу кудысьці пераязджаць.

усё роўна дастануць :)

тым больш хутка ЖЖ перастане быць нейкім дзівам і там застануцца толькі тыя, каму гэта сапраўды трэба

і так шкада ўсяго нажытага, у тым ліку ў сяброў:) - гэта не пераезд будзе, папег, пры чым хуткі і нават ебз асабістых рэчаў


Mara у 22:49, 03.12.07 #

не хачу падасца глупай... але... патлумачце мне, калі ласка, чаму неабходна пераяжджаць?

Справа ў тым, што вы не давяраеце расейцам? Што інфармацыя зараз у небяспецы і усё, што падзамком, змогуць чытаць спэцслужбы?

Ці справа ў тым, што проста не хочацца на расейскім сайце тусавацца?

Растлумачце мне, калі ласка!


Baj у 14:15, 05.12.07 #

я доўга маўчаў, але цяпер скажу :)

я таксама не вельмі разумею сэнсу пераезду на іншы сэрвіс. Ці штосьці зьмянілася ад таго, што ЖЖ хтосьці набыў? Калі кампанія дэкляруе, што будзе паляпшаць магчымасьці - я толькі за! Што тычыцца - не зьвязвацца з расейцамі, я кіруюся прынцыпам: я не супраць расейцаў, я супраць маскалёў! Не думаю, што штосьці зьменіцца ад пераходу на новы сэрвіс.

І прывет студзентам!!!


tarka у 19:15, 05.12.07 #

Baj, ды чорт зь ім, з гэтым супам! :)

Як ты, студзент? :)

Калі па тэме, то мая думка такая:

З ЖЖ не зьбягаю. Пакуль. Але ўся гэтая сытуацыя проста натхняе прыгледзецца да іншых сэрвісаў - магчыма, больш зручных і дасканалых. Бо ў звычайны час не да таго :). Для мяне СУП тут стаўся не адзіным аргумантам пошукаў альтэрнатывы, а чарговым. Расьцем жа :)

Галоўны плюс ЖЖ і вельмі моцны - гэта кантакты ўжо сталых фрэндаў. Таму калі пераходзіць (рабіць кроспостынг пастоў) на больш дасканалы сэрвіс, то цэлым кагалам :).


Baj у 13:57, 12.12.07 #

да таго ж мне ня вельмі спадабаўся гэты новы сэрвіс. прынцыповых адрозьненьняў не заўважыў, функцыяў, здаецца, меней. Карацей - жж наша ўсё.


tarka у 14:29, 12.12.07 #

а ты пра які сэрвіс? :)


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4571 seconds.