BOBs выйграў беларускі блог

Учора ў 23:00 па беларускім часе былі абвешчаныя вынікі міжнароднага конкурсу блогаў «Best of the Blogs», які ладзіцца «Deutsche Welle». Лепшым у гэтым годзе стаў блог 23-гадовай журналісткі зь Менску Ксеніі Авімавай «Фотографоманство».­

­

­Б­еларускі блог LiveJournal карыстальніцы ak-bara стаў першым блогам на расейскай мове, які перамог у конкурсе. Але журы прывабіла не тэкставая складаючая блога, а візуальная перадача штодзённага жыцьця Беларусі: не выпадкова ж блог завецца «Фотографоманство».

Як зазначыў адзін зь сябраў журы, Антон Носік:

«Блог 23 гадовай беларускай дзяўчыны, якая праз чорна белыя здымкі распавядае пра жыцьцё навокал, выбраны ў тым ліку й тымі сябрамі журы, хто не ўяўляе нават, дзе Беларусь знаходзіцца, таму што ён, напэўна, вельмі ўцямна перадаў некаторыя настроі й сьветаадчуваньні».

Пазыцыю журы патлумачыў і францускі сябра Жыль Кляйн:

«Гэты блог дае ўяўленьне пра Беларусь — краіну, якой мала цікавіцца сусьветныя СМІ — безь непатрэбнага ў дадзеным выпадку тэксту. Я знаходжу гэта асабліва прывабным, бо палітычна не абцяжараны й настолькі чалавечны, цёплы погляд прыносіць асаблівае эстэтычнае задавальненьне. Гэта проста праца на дакумэнтальным матэрыялам. Я ня думаю, што за гэтымі чорна белымі здымкамі хаваецца нейкае крытычнае пасланьне. Глядач бачыць простую штодзённасьць, зь ейнымі ўзьлётамі й падзеньнямі, якая ёсьць у кожнай краіне.»

Самае цікавае, а мо, менавіта гэта і стала ф­актарам посьпеху, здымкі свае Ксенія ацэньвае як аматарскія:

«Гэта для мяне проста пляцоўка, дзе я выкладаю свае аматарскія фотаздымкі. Бадай, гэта маё хобі. Гэта дае мне стымул для таго, каб я фатаграфавала. Думаю, гэтак усё застанецца і ў будучыні. Я хачу фатаграфаваць лепей і спадзяюся, што сярод чытачоў майго блога знойдзецца крытык, які зможа мне параіць, што трэба зрабіць дзеля паляпшэньня маіх здымкаў. Гэта было б здорава», — распавяла Ксенія ў інтэрвію «Deutsche Welle».

Хто ведае, магчыма гэтая перамога дапаможа Ксеніі зьдзейсьніць сваю мару — стаць фотакарэспандэнтам:

«Я хачу быць фотакарэспандэнтам, і блог для мяне — гэта проста пляцоўка для трэніроўкі. Я пішучы журналіст, але хачу памяняць сваю спэцыялізацыю. То бок гэта зьвязана з маімі прафэсійнымі памкненьнямі.»

Дагэтуль здымкі Ксеніі друкаваліся ўсяго адзін раз, дый тое сем гадоў таму — гэта была справаздача з канцэрту.

Наконт адметнасьцяў беларускай благасфэры, Ксенія адзначае:

«Так, у нас вельмі мала незалежных газэт і інтэрнэт плятформаў, дзе можна выказаць свой пункт гледжаньня, і вельмі многія блогеры — менавіта дарослыя людзі, якім больш за 20 гадоў — вядуць блоґі. Вельмі часта гэтыя блоґі палітызаваныя. Вядуць блогі на плятформе Livejournal і некаторыя апазыцыйныя палітыкі, каб выказаць свой пункт гледжаньня й прывабіць патэнцыйных прыхільнікаў.»

Такім чынам, вынікі конкурсу, на які блогеры з усяго сьвету вылучылі больш за 7000 кандыдатаў на 10 мовах:

­­­
SlaDa 13:42, 16/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0646 seconds.