«Скандал нябачнасьці»: мільёны людзей нараджаюцца і паміраюць незаўважна

Навукоўцы заклікаюць весьці глябальную статыстыку нараджальнасьці і сьмяротнасьці: 2/3 насельніцтва плянэты ніколі нідзе не рэгістравалася.

Мы ведаем прыблізную колькасьць насельнікаў Зямлі. Але што стаіць за гэтай далёка не дакладнай лічбай? Мільёны людзей нараджаюцца і паміраюць, пры тым факт іх зямнога існаваньня нідзе не фіксуецца. Атрымоўваецца, што яны прыходзяць у гэты сьвет толькі дзеля галачкі ў прыблізных падлікаў.

«На сёньняшні дзень ё­сьць дадзеныя па нараджэньні і сьмерці толькі траціны насельніцтва зямнога шара», — піша Рычард Хортан, галоўны рэдактар навуковага часопіса The Lancet. «Надта шмат людзей, найперш беднякоў, ніколі нідзе не рэгіструецца.»

Яны паміраюць — і ніхто гэтага не заўважае.

Сэрыя артыкулаў, ­прысьвечаных гэтай тэме, называецца «Хто падлічыць?», і там распавядаецца пра істотнасьць фіксаваньня факта і прычыны сьмерці кожнага чалавека.

«Гэта выпрабаваньне для ўсяго чалавецтва», — піша Хортан. 

На сёньняшні дзень нацыянальныя статыстыкі запатрабавальныя як ніколі. Толькі некаторыя прамыслова разьвітыя краіны стварылі за апошнія 50 год рэестры насельніцтва.

А вось краіны Афрыкі, Паўночная Карэя і Усходні Тымор увогуле ня могуць прадставіць баз дадзеных па насельніцтву.

Тым часам, маштабныя базы дадзеных па насельніцтву прыносяць вялікую ня толькі тэарэтычную, але і практычную карысьць. Так, у Індыі дзякуючы статыстыцы нараджальнасьці раскрыўся факт, што ў краіне мэтанакіравана робяцца аборты, калі эмбрыён жаночага полу.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0689 seconds.