У Беларусі заведзена ўжо амаль 100 крымінальных справаў за адмову ехаць па разьмеркаваньні

Распачатыя крымінальныя справы па фактах непрыбыцьця да месца разьмеркаваньня супраць 65-ці выпускнікоў ВНУ і 34­-х выпускнікоў сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў.­

­­­­

Беларускі бюджэт працягваецца папаўняцца за кошт сродкаў студэнтаў, якія не пажадалі працаваць прызначаныя 2 гады па разьмеркаваньні. Начальнік упраўленьня вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі Мінадукацыі Юрый Міксюк на прэс-канфэрэнцыі 25 кастрычніка ў Менску паведаміў, што ў Беларусі распачатыя крымінальныя справы па фактах непрыбыцьця да месца разьмеркаваньня супраць 65-ці выпускнікоў ВНУ і 34-х выпускнікоў сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў. Затраты на навучаньне ўжо кампэнсавалі 16 выпускнікоў ВНУ і 7 выпускнікоў ССНУ.

Яшчэ ў верасьні Міністэрства адукацыі паведамляла толькі пра 12 выпускнікоў, што адмовіліся ехаць па разьмеркаваньні.

Сп. Міксюк распавёў таксама, што тэрмін працы па прымусовым разьмеркаваньні не павялічыцца, то бок застанецца 2 гады замест узгаданых 5-ці. А праект новага палажэньня аб разьмеркаваньні, над якім працуе міністэрства, мусіць толькі ўдакладніць і ўрэгуляваць палажэньні па працэсу разьмеркаваньня, вяртаньня студэнтамі сродкаў і ахапіць палажэньні Працоўнага кодэкса Беларусі, а таксама адпавядаць закону «Аб вышэйшай адукацыі», які ўступіць у сілу 20 студзеня 2008 года.

Сёлета каля 22 тыс. з 70 тыс. выпускнікоў ВНУ падпалі пад разьмеркаваньне. Прыблізна 6% зь іх атрымалі права на свабоднае працаўладкаваньне — гэта інваліды, дзеці інвалідаў, а таксама выпускнікі, якія маюць дзяцей ва ўзросьце да трох гадоў, і некаторыя іншыя катэгорыі. У адпаведнасьці з Палажэньнем да іншай катэгорыі адносяцца таксама цяжарныя на момант разьмеркаваньня студэнткі і жонкі/мужы супрацоўнікаў МУС, КДБ і г.д.

Чыноўнік з Мінадукацыі таксама паведаміў, што сёлета па ўласным жаданьні былі разьмеркаваныя 12,5% маладых спэцыялістаў, якія вучыліся на платнай аснове.­

­­­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.