20 кастрычніка — Rahis!

Generation.by прадстаўляе! Прайшлі тры гады ўстрыманьня — 20 кастрычніка ў «Графіці» будзе граць Rahis. Для тых, хто чакаў увесь гэты час, нарэшце ёсьць магчымасьць трапіць на сольны канцэрт гурта.

Анансуючы такую імпрэзу, хочацца расьпісаць пра тое, як мы любім Rahis. Але ў анонсах зазвычай гэта ня пішуць :). Прытрымаем эмоцыі да канцэрту. Тым больш, ня хочацца абнадзейваць і падымаць занадта вялікі ажыятаж. Месцаў у «Графіці» ня так шмат, каб зьмясьціць усіх жадаючых, таму пасьпеюць толькі самыя дзёрзкія!

Усе, хто сачыў за фан-клюбам гурта Рахіс гэтыя тры гады, хто спрычыніўся да напісаньня ўсіх гэтых 60 старонак самай папулярнай тэмы ў форуме Generation.by - Welcome!

Пасярод халоднай восені ў Графіці будзе гарачая вечарына. Зь вядомымі ўжо многім песьнямі і новымі кампазыцыямі. Прыемныя сюрпрызы і цікавыя гісторыі будуць. І яшчэ нешта. Але пра гэта толькі на месцы. ;)

Каб патрапіць на гэты канцэрт (альбо на наступныя), калі ласка, дасылайце свае кантакты (імя, тэлефон, мэйл) прыватным паведамленьнем карыстальніку Rahis на сайце generation.by. І з вамі скантактуюцца наконт падрабязнасьцяў.

Альбо заяўку можна аформіць праз мэйл rahis[сьлімак]generation.by.


Хуткасьць вырашае! Не адкладайце на заўтра тое, што можна зрабіць сёньня!

tarka 14:50, 12/10/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0707 seconds.