220 студэнтаў адлічылі ў Таджыкістане за адмову зьбіраць бавоўну

«Збор бавоўны — справа калгасьнікаў. А наша задача — вучыцца! Хай яны займаюцца сваёй справай, а мы — сваёй». 220 студэнтаў былі выключаныя з Таджыкскага Дзяржаўнага ўнівэрсытэту права, бізнэсу і палітыкі за адмову выехаць на ўборку ўраджаю бавоўны. У Таджыкістане, Туркмэністане і Ўзбэкістане школьнікаў і студэнтаў традыцыйна выкарыстоўваць у сельгаспрацах.

Па словах кіраўніцтва ВНУ, падставай стаў загад міністра адукацыі Таджыкістана Рахмонава ад 12 верасьня 2007, паведамляе Фергана. Ру

А 17 верасьня 120 студэнтаў гэтай ВНУ накіравалі старшыні Сагдыйскай вобласьці ліст, дзе выказалі нежаданьне ўдзельнічаць у кампаніі збору бавоўны, паколькі сельгаспрацы перашкаджаюць вучыцца. Адказу студэнты не атрымалі, затое рэакцыя на іх ліст не прымусіла чакаць.

Па словах адлічаных студэнтаў, многіх выключылі з-за акадэмічнай запазычанасьці, якую яны не пасьпелі пагасіць, так як на ўборку бавоўны іх вывезьлі адразу на пачатку першага сэмэстру.

Пры тым, загад адпраўляць студэнтаў на сельгаспрацы быў аформлены са шматлікімі парушэньнямі, напрыклад, тэрміны былі выпраўленыя аўтаручкай. Атрымоўваецца, што студэнтаў адлічылі на падставе неправамоцнага дакумэнту.

У сваёй заяве студэнты адзначылі:

«Цягам трох год нас на 70–75 дзён гвалтам вывозяць на баваўняныя палі і ізалююць ад заняткаў, пагражаючы адлічэньнем за адмову. Але 70–75 дзён на палях раўнаважны году без атрыманьня ведаў. Так, безумоўна, бавоўна — багацьце нашай дзяржавы. Але прыбыткі ад яе складаюць усяго 20 адсоткаў бюджэту краіны. А добрыя працоўныя кадры могуць павялічыць памер бюджэту ў некалькі разоў. У зьвязку з гэтым мы патрабуем не адрываць нас ад заняткаў. Збор бавоўны — справа калгасьнікаў. А нашая задача — вучыцца! Хай яны займаюцца сваёй справай, а мы — сваёй.»

Студэнтаў і школьнікаў выкарыстоўваюць у сельгаспрацах ня толькі ў Таджыкістане, але і ў суседніх Узбэкістане і Туркмэністане.

Але прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў забараніў пасылаць школьнікаў на ўборку бавоўны, аб чым заявіў 10 верасьня.

Папярэдні прэзыдэнт таксама забараняў, але на месцах дзіцячая праца ўсё роўна выкарыстоўвалася. Больш таго, «на бавоўну» перыядычна адпраўлялі і працаўнікоў раённых прадпрыемстваў, і жаўнэраў.

У Беларусі сёлета каля 5 тысячаў студэнтаў і навучэнцаў Віцебска выехалі на працу ў калгасы.

SlaDa 13:54, 25/09/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0773 seconds.