Брытанскія школьнікі будуць пісаць сачыненьні па балядах Боба Дылана

З нагоды Дня нацыянальнай паэзіі, які будзе адзначацца ў наступным месяцы, у Брытаніі выдаецца «Навучальная складанка паэзіі Дылана». А вучням 3-4 клясаў прапануюць вывучыць абраныя песьні і напісаць сачыненьне на тэму адной з балядаў Боба Дылана.

­

Апошнім часам творчасьць Дылана карыстаецца шалёнай папулярнасьцю: фільмы, плыты, кнігі, выставы ягоных малюнкаў, яго незвычайныя радыё-шоў. Цікава, што некаторыя з ягоных працаў былі напісаныя больш за 45 год таму і знаходзяцца вельмі далёка ад сучаснай падлеткавай моды.

Боб Дылан нарадзіўся ў 1941, а пачатак ягонай творчасьці прыйшоўся на росквіт контркультуры. Некаторыя зь ягоных баладаў сталі сапраўднымі гімнамі антываеннага руху і руху ў падтрымку правоў чалавека.

SlaDa 12:55, 10/09/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0848 seconds.