У Расеі студэнтам абяцаюць штогод павялічваць стыпэндыі на 50%

З гэтага года студэнцкія стыпэндыі ў Расеі будуць расьці на 50 адсоткаў штогод, паведаміў журналістам кіраўнік Расадукацыі Грыгорый Балыхін. 1 верасьня гэтага году іх паднялі з 600 да 900 рублёў.

­­

Выбары – шчасьце для бюджэтнікаў. Тым больш прэзыдэнцкія. Як толькі не задобрываюць улады электарат. Вось і ў Расеі вырашылі «проста так» зрабіць падарунак студэнтам – падвысіць стыпэндыю.

Раней стыпэндыі павышаліся раз у два гады. Цяпер у студэнтаў першае верасьня стане сапраўдным сьвятам штогадова.

Гэта самае істотнае павышэньне за апошнія гады. А папярэдняе адбылося ў 2005.

Стыпэндыя ў ВНУ Расеі павялічылася зараз да 900 рас. рублёў (каля 35 даляраў) з 600, а ў навучэнцаў тэхнікумаў і ПТУ – да 315 рас. рублёў (каля 12 даляраў) з 210 рас. рублёў. 

Усе стыпэндыі абыйдуцца расейскаму бюджэту ў 4,2 млрд. рас. рублёў (крыху меней за 165 мільёнаў даляраў).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0691 seconds.