Студэнтка абняла 765 чалавек меней чым за гадзіну

Пасьля некалькіх месяцаў падрыхтоўкі 18-гадовая дзяўчына з амэрыканскага штату Юта трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса. У суботу, на мінулым тыдні Джордан Пірс пасьпела абняць 765 чалавек меней чым за гадзіну.

Бліжэйшым часам яна плянуе накіраваць пацьверджаньні новага рэкорду ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Рэкорд плянаваўся некалькі месяцаў. Спачатку дзяўчына і яе сям'я падалі заяўку з падрабязнымі плянамі мерапрыемства.

Паводле правілаў рэкорд павінен быць задэкляраваны двума вядомымі жыхарамі краіны і асьветлены прэсай. Гэтым разам абдымкі лічылі акруговы судзьдзя і сэнатар штата. Абавязковая ўмова – цалкам ахапіць рукамі чалавека.

Але намаганьні Джордан ня будуць залічаныя пакуль Кніга рэкордаў Гінэса не атрымае афіцыйныя пацьверджаньні – фота, відэазапісы і пісьмовыя заявы сьведак.

На дадзены момант афіцыйна рэкордам лічыцца 612 абдымкаў у гадзіну.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0664 seconds.