25 самых бязглуздых законаў сьвету

Журналіст Алекс Уэйд праманіторыў заканадаўства розных краінаў і вылучыў 25 самых бязглуздых законаў. Пярліны зь беларускага заканадаўства пакуль не ўпрыгожылі сьпіс, але ня будзем заракацца.

Учора The Times вырашыў праманіторыць самыя неверагодныя законы сьвету. Зразумела, што іх нашмат болей, але выданьне прыводзіць 25 самых недарэчных са свайго пункту гледжаньня:

  1. У лёнданскім Сіці забаронена правозіць у таксоўках шалёных сабак і трупы.
  2. Паміраць у Парлямэнце – незаконна.
  3. Наляпіўшы марку з выявай брытанскага манарха дагары нагамі, вы зьдзейсьніце акт дзяржаўнай здрады.
  4. У Францыі забаронена называць парсючка Напалеонам.
  5. Згодна Кодэксу прадухіленьня нявыплаты падаткаў, прынятаму ў Вялікабрытаніі ў 2006, забаронена не паведамляць падатковаму інспэктару інфармацыю, якую б вы не хацелі раскрываць, хаця вы і не абавязаны паведамляць яму інфармацыю, якую вы і не супраць яму паведаміць.
  6. У Алабаме забаронена вадзіць машыну з завязанымі вачыма.
  7. А ў Агайо нельга спайваць рыб.
  8. Караблі каралеўскага ваенна-марскога флота, якія ўваходзяць у лёнданскі порт, мусяць даваць канстэблю Таўра па бочцы рому.
  9. У Вялікабрытаніі цяжарная жанчына мае права спраўляць патрэбу дзе заўгодна, нават у касцы паліцэйскага, калі яна яго папросіць.
  10. Калі вас затрымаў паліцэйскі на ўзьбярэжжы Ланкашыру, вы ня маеце права падштурхоўваць сабаку да гаўканьня.
  11. У Маямі, штат Фларыда, забаронена катацца на скейбордзе ў паліцэйскім участку.
  12. У Інданэзіі за мастурбацыю трэба адсякаць галаву.
  13. У Вялікабрытаніі ўсе асобы мужчынскага полу абавязаны двойчы на дзень займацца стральбой з луку.
  14. У Лёндане ганароваму грамадзяніну дазволена пераганяць зграю авечак.
  15. У Сальвадоры тых, каго затрымалі за кіраваньне ў нецьвярозым выглядзе, могуць нават расстраляць.
  16. У Вялікабрытаніі мужчына, якому трэба тэрмінова справіць патрэбу ў публічным месцы, можа гэта зрабіць толькі калі накіруе струмень на задняе кола свайго аўтамабіля, а правай рукой будзе трымацца за гэты аўтамабіль.
  17. У Фларыдзе незамужнія жанчыны, якія зьбіраюцца скокнуць з парашутам у нядзелю, могуць патрапіць у вязьніцу.
  18. У Кентукі забаронена насіць замаскіраваную зброю, калі яна дасягае шасьці футаў ў даўжыню.
  19. У Чэстэры валійцам забаронена ўваходзіць у горад да сьвітанку і знаходзіцца ў ягоных межах пасьля захаду сонца.
  20. У Ёрку не забараняецца законам забіваць шатляндцаў у сьцянох старажытнага гораду, але толькі калі ў шатляндцаў пры сябе лук і стрэлы.
  21. У Боўлдэры, штат Каларада, забаронена ў межах гораду забіваць птушак, а таксама «валодаць» хатнімі жывёламі, бо па закону гараджане могуць быць толькі «назіральнікамі».
  22. А ў Вэрмонце жанчына мусіць атрымаць пісьмовы дазвол мужа на нашэньне ўстаўных сківіцаў.
  23. Калі вы хворы на чуму, вам забаронена лавіць таксоўку ў Лёндане.
  24. У Бахрэйне доктар-мужчына можа агледзіць жаночыя палавыя ворганы не непасрэдна, а ў адлюстраваньні ў люстэрцы.
  25. Галава любога мёртвага кіта на берагах Вялікабрытаніі належыць каралю, а хвост, аднак, - каралеве: на выпадак, калі ёй спатрэбяцца косьці на гарсэт.

Малюнак з Durota.ru

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0922 seconds.