У Магілёве студэнты пратэставалі супраць адмены льготаў

У Магілёве ўчора ўвечары прайшла акцыя студэнтаў супраць скасаваньня льготаў. Па розных дадзеных у ёй прынялі ўдзел да 100 чалавек. Ніхто з удзельнікаў ня быў затрыманы.

«Куда идут наши льготы?»

Па зьвестках БелаПАН акцыю арганізавалі студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова.

Нягледзячы на дождж у заплянаваны час пасьля 18-ай вечара на Савецкай плошчы горада пачалі зьбірацца людзі. Ужо ў 18.20 ўдзельнікаў было болей за 50 і яны рушылі да "вечнага агня", але амапаўцы перагарадзілі дарогу ўдзельнікам акцыі.

У гэты час працягвалі далучацца новыя студэнты. Удзельнікі акцыі ўтварылі ланцуг з людзей, якія трымалі кожны па адной літары – у выніку ўтварыўся сказ «Куда идут наши льготы?».

Пазьней літары былі згорнутыя і студэнты пайшлі па вуліцах горада. Каля будынку другога корпуса МДУ імя Куляшова ўдзельнікі акцыі пачалі скандаваць "Жыве Беларусь!", "Льготы! Льготы!"

Акцыя пратэсту доўжылася паўтары гадзіны і закончылася на пл. Зорак. Паводле інфармацыі Радыё Свабода, за гэты час нікога зь непасрэдных удзельнікаў не затрымалі. Быў наладжаны збор подпісаў за захаваньня ільготаў студэнтам. Студэнты плянуюць працягнуць зьбіраць подпісы непасрэдна ў сваіх навучальных установах, а потым перададуць іх ва Ўправу адукацыі Магілёўскага гарвыканкаму.

Уні Вера 10:56, 09/05/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.