Беларускі студэнт перамог на міжнародным конкурсе гітарыстаў у Польшчы

Студэнт другога курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Мікіта Максімчык стаў пераможцам ХІІ Міжнароднага конкурсу гітарыстаў імя Чэслава Дразьдзевіча, які праходзіў у польскім горадзе Крыніца паблізу Кракава. 

Як паведамляе БЕЛТА, конкурс праводзіўся пад патранатам Міністэрства культуры Рэспублікі Польшча і праходзіў у два туры. У дзьвюх узроставых катэгорыях прынялі удзел 25 маладых музыкаў. У старэйшай узроставай катэгорыі выступаў другакурсьнік БДАМ Мікіта Максімчык.

Журы пад старшынствам прафэсара Варшаўскай акадэміі музыкі Рычарда Балаўшкі назвала Мікіту ляўрэатам першай прэміі конкурсу.

Уні Вера 11:58, 13/02/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0889 seconds.