Выкладчык каледжу - адна з самых прывабных прафэсіяў у ЗША

У выніку адмысловага дасьледаваньня рынку працы ў ЗША былі вызначаныя самыя прывабныя прафэсіі. Такімі сталі праграміст, выкладчык каледжу і фінансавы саветнік. Пры складаньні Top 10 best jobs улічваліся такія фактары як памер заробку, пэрспэктыўнасьць, колькасьць стрэсавых сытуацыяў, крэатыўнасьць і шэраг іншых.

1. Праграміст 

сярэдні заробак за год - 85000 даляраў, рост заробку за 10 год – 46%, колькасьць вакансій, што адчыняюцца за год - 44800.

2. Выкладчык каледжу 

сярэднегадавы заробак - 81500 даляраў, рост заробку за 10 год - 31%, колькасьць вакансій, што адчыняюцца за год - 95300.

3. Фінансавы дарадца

сярэдні заробак - 122500 даляраў, рост заробку за 10 год - 26%, вакансій, што адчыняюцца за год - 61000.

4. Адмысловец па кадрах

сярэднегадавы заробак 73500 даляраў, рост заробку за 10 год - 23%, вакансій, што адчыняюцца за год - 32300.

5. Асыстэнт лекара (physіcіan assіstant)

сярэднегадавы заробак - 75000 даляраў, рост заробку за 10 год - 50%, вакансій, што адчыняюцца за год - 4000.

6. Маркетоляг

сярэднегадавы заробак - 82500 даляраў, рост заробку за 10 год - 20%, вакансій, што адчыняюцца за год - 16000.

7. ІT-інжынэр

сярэднегадавы заробак - 83500 даляраў, рост заробку за 10 год - 36%, вакансій, што адчыняюцца за год - 67300.

8. Рыэлтэр

сярэднегадавы заробак - 66000 даляраў, рост заробку за 10 год - 23%, вакансій, што адчыняюцца за год - 4500.

9. Фармацэўт

сярэднегадавы заробак - 92000 даляраў, рост заробку за 10 год - 25%, вакансій, што адчыняюцца за год - 10100.

10. Псыхоляг

сярэднегадавы заробак - 66500 даляраў, рост заробку за 10 год - 19%, вакансій, што адчыняюцца за год - 6800. 

@ptymist 14:46, 08/11/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1308 seconds.