ТОП-5 самых небясьпечных прафэсій у Беларусі

Рэйтынг самых небясьпечных прафэсій быў агучаны сёньня намесьнікам міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандрам Румакам. Вызначаецца ён колькасьцю тых супрацоўнікаў, што былі траўмаваныя альбо загінулі на працы.


Аказваецца, першы беларускі фільм пра разьмеркаваньне "Дотык" - кіно пра вельмі небясьпечную прафэсію. На фота разьмеркаваная прадавачка і кіроўца за стырном аўталаўкі. Фота tut.by

Небясьпечней за ўсё ў Беларусі працаваць кіроўцам, падсобным працоўным, жывёлаводам, грузчыкам і трактарыстам. Прадстаўнікі менавіта гэтых прафэсій у мінулым годзе знаходзіліся пад найбольшай рызыкай сьмяротнага траўміраваньня.

«Кіроўцы ўтрымліваюць пальму першынства на працягу трох апошніх гадоў (у 2010 годзе загінулі, як і ў 2011 годзе, 25 чалавек, у 2009-м — 22), — сказаў намесьнік міністра. — Пры гэтым толькі крыху больш за 30% загінулых кіроўцаў траўміруюцца ў выніку ДТЗ пры выкананьні сваіх непасрэдных абавязкаў — кіраваньні аўтамабілем».

ТОП-5 самых небясьпечных прафэсій у Беларусі ў 2011 годзе*

  • кіроўца;
  • падсобны працоўны;
  • жывёлавод;
  • грузчык;
  • трактарыст.

*паводле БелТА

Акрамя гэтага, даволі небясьпечная праца ў электраманцёраў, цесьляроў і зваршчыкаў. Пры гэтым рэйтынг траўманебясьпечных прафэсій на працягу апошніх 4-х гадоў практычна не зьмяняецца.

За мінулы год толькі ў сфэры будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і на прамысловасьці пры выкананьні службовых абавязкаў загінулі альбо сьмяротна траўмаванымі аказаліся болей за 150 чалавек. Яшчэ амаль 2 тысячы пацярпелі, але засталіся жыць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0689 seconds.