Першы дзень Адборышча адбыўся!

Забаронены 2 разы сёлетні адборачны тур Басовішча распачаўся з трэцяй спробы. Учора ў Менску прайшла першая частка Адборышча.

Вядучыя фэсту Алег Хаменка і Воля Кузьміч прадставілі 10 маладых камандаў, а сябры журы назіралі за выступамі маладых талентаў. Адмысловыя госьці IQ48 парадавалі на заканчэньні ўсіх прысутных сваёй пазытыўнай праграмай. 

Перад пачаткам канцэрту лёсаваньнем быў вызначаны наступны парадак выступу гуртоў: 

  1. SKA!RB
  2. NEVMA
  3. Авангардшкола
  4. Relikt
  5. Людзі сьвятла
  6. Band A
  7. Sok  
  8. Lilith
  9. Termin X
  10. Krok 

Сёньня на пляцоўцы Адборышча ў конкурснай частцы прымуць удзел:

  • Маўзэр Папаніна
  • РоСтра
  • Nothing to Lose
  • Parason
  • S.D.M.  
  • Soulsides
  • USPLЁSK
  • Vodar Susviet 


Паміж гэтымі камандамі да пачатку канцэрта таксама будзе праведзенае лёсаваньне аб парадку выступаў.  

Сябры журы ўжо сёньня, пасьля выступу 8 камандаў абмяркуюць прафэсійнасьць і таленты маладых гуртоў, кожны паставіць свае адзнакі. У выніку з 18 маладых камандаў будзе абрана 9 гуртоў, якія  выйдуць у фінал і будуць змагацца за галоўныя прызы на Басовішча-2006 21-22 ліпеня. 

Завершыць двухдзённае Адборышча выступ Легенды беларускага року!

Некаторыя аматары беларускага року дагэтуль гадаюць, якая менавіта зорка будзе выступаць на закрыцьці Адборышча-2006. Хоць большасьць ўжо здагадалася, што са словам “мама” рыфмуецца толькі адна легенда беларускага року, але для часткі гледачоў заключны выступ на Адборышчы стане сюрпрызам.  

Фота: w_mechaniczny 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0961 seconds.