"Авангардшкола" ня здолее прыняць удзел у "Адборышчы-2006"

Магілеўскі гурт Авангардшкола ня здолее выступіць у адборачным туры Басовішча 9 чэрвеня ў парку "DREAMLAND". На іх месца заступае Soulsides - першая каманда з лаўкі запасных.

Кірыл Смышляеў, лідэр "Авангардшколы" : "Дзевятага - адзіны дзень у чэрвені, калі я нікуды не магу зьехаць з Магілева. Справа ў тым, што я працую настаўнікам музыкі і яшчэ гукарэжысэрам на палову стаўкі ў школе. І менавіта ў гэты дзень у нас праходзіць выпускны вечар. Не пайсьці мне на гэтую імпрэзу - тое самае, што звольніцца з працы, якая мне, прынамсі, вельмі падабаецца. Мы ўжо ня раз гралі ў Менску і, канешне, вельмі хацелі паграць на Адборышчы. Шкада, але нічога ня зробіш..."

Нагадаем, што на адмысловай сустрэчы журы адборачнага туру Басовішча 1-га чэрвеня з сьпісу 37 гуртоў былі абраныя 16, якія і выступяць 9-га чэрвеня ў парку сучасных забаваў DREAMLAND. Таксама была сфармавана, так званая, лаўка запасных з чатырох камандаў: Soulsides, Wanted!, S.D.M., Sok. Гэтыя груты набралі ўсяго на 1 голас меней, чым гурты ў шчасьлівай 16-цы.

Лаўка запасных уведзеная арганізатарамі з улікам складанасьцяў, зь якімі сутыкаліся арганізатары папярэдніх адборачных тураў - незаўсёды ўсе абраныя гурты могуць выступіць на сцэне па розных прычынах - у такім выпадку цяжка аб'ектыўна абраць іншую каманду на месца той, якая ня можа выступіць. Таму сёлета і існуе "лаўка запасных", дзе гурты разьмешчаныя па рэйтынгу галасоў, атрыманых сябрамі журы пры праслухоўваньні дэма-запісаў. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0763 seconds.