Створаны алгарытм, які вылічвае сексуальную арыентацыю і палітычныя погляды па лайках

У Кембрыджскім ўніверсітэце пра падтрымцы даследчых цэнтраў Microsoft распрацавалі алгарытмы, з дапамогай якіх можна вылічваць асабістыя характарыстыкі карыстальніка Facebook на падставе ягоных лайкаў. Расавую прыналежнасць, напрыклад, такім чынам здолелі вызначыць з дакладнасцю 95%.

Каб арганізаваць маштабнае даследаванне, даследчыкам давялося скарыстацца дадзенымі 58 тысяч дабравольцаў, якія інсталявалі дадатак myPersonality.

Людзі, што згадзіліся дапамагчы навукоўцам з Кембрыджскага ўніверсітэту, запаўнялі розныя анкеты і праходзілі псіхалагічныя тэсты. Пасля навукоўцы параўналі гэтыя дадзеныя з даступнай інфармацыяй аб карыстальніку і ягоных лайках у Facebook і распрацавалі алгарытм аналізу.

«Калі людзе ставяць лайкі ў Facebook, яны нават не падазраюць, што адначасова дзеляцца нечым вельмі асабістым», — цытуе The Wall Street Journal словы Майкла Касінскага, аднаго з аўтараў даследавання.

У выніку навукоўцы здолелі з дакладнасцю ў 95% адрозніць афраамерыканскага карыстальніка сацыяльнай сеткі ад белага. Сексуальную арыентацыю сістэма чытала з дакладнасцю 88%, а веравызнанне — з 82%. Праграма навукоўцаў нават здолела вызначыць, ці ўжывае чалавек наркотыкі — з дакладнасцю ў 73%.

Акрамя гэтага, навукоўцы даказалі, што праз лайкі карыстальніка можна прадказаць ягонае сямейнае становішча, любоў да алкаголю і іншых падобных непрыстойнасцяў. Нават калі ў самім профілі юзера няма ні намёку на пазначаныя асаблівасці прыватнага жыцця.

Новае даследаванне актыўнасці карыстальнікаў ў сеціве дае шырокія магчымасці для маркетолагаў, не гледзячы на тое, што ладзілі яго брытанскія навукоўцы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.07 seconds.