Немец Табіяс Гайгер: «Мне цяжка разумець, як вы можаце заўсёды жыць з дзвюма мовамі»

Нямецкі фізік Табіяс Гайгер з тых, хто не спыняецца на паўдарогі і даводзіць справу да канца. Калісьці пазнаёміўшыся з беларускай Ганнай, ён знайшоў магчымасць прыехаць да ейнага Менску па навучальным абмене. Пазней ужо сама Ганна адправілася да яго ў Фрайбург на поўдні Германіі, дзе Тобіяс піша доктарскую дысертацыю. Апошнія паўгады ў жыцці Табіяса адзначыліся некалькімі рэчамі: улетку Ганна стала ягонай жонкай, а сам ён даў пісьмовае інтэрв’ю Generation.by выключна па-беларуску. Па просьбе героя публікацыі, мы пакідаем арыгінальны правапіс Табіяса дзеля «большай натуральнасці».

— Хто ці што сталася матывацыяй да вывучэння беларускай мовы?

Каб размаўляць з Ганнай і яе сябрамі. Спачатку я навад нічога не разумеў!

— А як выглядаў ці выглядае працэс вывучэння? (падручнікі, інтэрнэт-сайты, можа рэпетытар)?

Спачатку я толкі вывучыў словы от размоваў іншага, потім Ганна раклеіла блакноты з славамі у хаце, і пасля у мяне быў рэпетытар на 2 мясеці. Зараз вельмы паволно чітаю «Піпі Даўгагапаншога» і «Адкуль наш род».

— Ці бываў у Беларусі? Калі так, то распавядзі ўражанні са сваёй моўнай практыкі на вуліцах, з сябрамі ці калегамі.

Людзі на вуліцах вельмы аценьваюць, калі я стараюсь па беларускі размаўляць. А самае велікае ўражанне был, калі мой сасед ў Менску пашаў размаўляць за мной па беларускі, таму што ён не смог ўявіць, што я размаўляю па беларускі, а не ён.

— Ці ёсць для цябе нешта дзіўнае ў моўнай сітуацыі ў Беларусі? І калі ёсць, то што гэта?

Мяне цяжка разумець, як вы можете заўсёвы жыць з двумі мовамі.

— А калі б ты быў беларусам, як бы ты змяняў сітуацыю?

Канешна не практічна для усех: Выбіраеце унікальную і болшь прыгожую беларускую мову і размаўляеце па яё!

— Як часта на сёння выкарыстоўваеш беларускую мову?

Я не так шмад, але кожны дзень размаўляю з жонкай па-беларуску.

— Дадай свае парады іншым замежнікам, з чаго пачынаць вучыць беларускую (якія сайты чытаць, якія кнігі спампаваць, якіх сяброў завесці ці нешта абсалютна асабістае).

Чітаеце «Адкуль наш род» і вывучаеце не толькі мову, але узнаваеце, што такая Беларус!

— А можа прыгадаеш самае смешнае слова (ці можа правіла) па-беларуску, якое сустракалася ў практыцы?

Я нажаль не ведаю правілаў:)

Нямецкі студэнт вывучыў беларускую мову, каб лепей разумець Статут ВКЛ
Дызайнер з Вялікабрытаніі вывучыў напамяць вершы Янкі Купалы
Беларускамоўны баск: «Нам таксама прыемна, калі замежнікі вывучаюць нашу мову»


Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0657 seconds.