Беларуская моладзь адмовілася ад TV і газэт

Толькі 16% маладых беларусаў глядзяць тэлебачаньне і ня болей за 4% усё яшчэ чытаюць газэты. Затое болей за двух трацін прадстаўнікоў беларускага пакаленьня Y атрымліваюць інфармацыю найперш зь Інтэрнэту.

Аб гіганцкім падзеньні цікаўнасьці ў газэтах і тэлебачаньня сьведчаць новыя дадзеныя Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Надоечы інстытут, зарэгістраваны ў Вільні, прэзэнтаваў даклад «Рынак працы і працоўныя адносіны для жанчын і моладзі ў Беларусі». У ім раскрываецца стаўленьне беларусаў да розных крыніц інфармацыі.

Высьветлілася, што цяпер найбольш папулярная крыніца інфармацыі ў Беларусі — тэлебачаньне. Менавіта гэты від СМІ пазначылі 75,7% рэспандэнтаў пры адказе на пытаньне «адкуль Вы ў асноўным атрымліваеце інфармацыю?»


Дадзеныя НІСЭПД

А вось маладыя людзі маюць іншы адказ на гэта пытаньне. Для 70% людзей ва ўзросьце ад 18 да 19 гадоў і для 62% ва ўзросьце ад 20 да 24 гадоў галоўнай крыніцай інфармацыі ёсьць Інтэрнэт. Тэлебачаньне глядзяць 16% і 22% адпаведна. Гэта СМІ заняла другое месца сярод галоўных крыніцаў інфармацыі ў моладзі.

На трэцім месцы — знаёмыя і сябры. А вось газэты ці радыё зусім нецікавыя пакаленьню Y. Іх час ад часу праглядаюць максымум 4–6% маладых людзей зь Беларусі.

Атрымліваецца, што Інтэрнэт — месца, адкуль бяруць інфармацыю 7 з 10 маладых беларусаў ці траціна ўсяго насельніцтва краіны. Ня дзіўна, што сацыёлягі кажуць: «Інтэрнэт стаў граць вельмі істотную ролю ў жыцьці моладзі». Пры гэтым карыстаюцца Інтэрнэтам болей за паловы эканамічна актыўнага насельніцтва краіны.

Іншыя цікавыя лічбы

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0639 seconds.