Магчымасьць павучыцца ў ЗША два сэмэстры

Вялікая праграма абмену студэнтаў запрашае беларусаў на навучаньне ці стажыроўку ў Злучаныя Штаты. Усе асноўныя выдаткі бярэ на сябе амэрыканскі бок.

Праграма The Global Undergraduate Exchange Program (Global UGRAD), удзельнікам якой можа стаць любы беларускі студэнт 1–4 курсаў, прапануе магчымасьць навучаньня ў ВНУ ЗША ці стажыроўкі ў арганізацыях па спэцыялізацыі маладых людзей.

Студэнты першага курсу атрымаюць магчымасьць жыць у амэрыканскай сям’і. Праграма бярэ на сябе ўсе асноўны выдаткі, зьвязаныя з прыездам у ЗША і знаходжаньнем там студэнта.

Для таго, каб удзельнічаць у конкурсе па адборы ўдзельнікаў, неабходна вучыцца і пастаянна пражываць у Беларусі, мець ад 18 да 24 гадоў на момант пачатку праграмы, выдатна валодаць ангельскай, а таксама навучацца на адной зь пералічаных у правілах праграмы спэцыяльнасьцяў.

Сярод галоўных крытэраў адбору называюцца выдатныя акадэмічныя посьпехі і лідэрскі патэнцыял, жаданьне вывучаць незнаёмую культуру, а таксама выдатная ангельская. Пры гэтым прэфэрэнцыі будуць нададзеныя тым кандыдатам, што жывуць па-за сталіцай і ня маюць вопыту навучаньня за мяжой.

Удзельнікі праграмы абавязаныя вярнуцца на радзіму да сканчэньня іх амэрыканскай візы.

Болей інфармацыі аб праграме можна знайсьці ў поўным пакеце дакумэнтаў. Дэдлайн 22 сьнежня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.8271 seconds.