Абвешчаная праграма менскага сьвята вулічнай музыкі

Сьвята вулічнай музыкі адбудзе ў Траецкім з 12:40 да 20:00. У лік выступоўцаў ня трапілі забароненыя ў Беларусі Аляксандр Кулінковіч і Зьміцер Вайцюшкевіч, якія «дзеля прыколу» падалі заяўкі на ўдзел.


Схема падзей

Адбор гуртоў і асобных музыкаў, якія жадаюць узяць удзел ў сьвяце музыкі, арганізатары абвясьцілі яшчэ месяц таму. І вось нарэшце зьявіўся сьпіс музыкаў, якім дазволяць выступіць на менскіх вуліцах у час сьвята гораду:

«Мы б узялі вас усіх зь вялізным задавальненьнем, але вы ж разумееце, што Траецкае прадмесьце ня гумовае, і мы ня робім супэр-канцэрт з супэр-апаратурай», — патлумачылі вынікі адбору арганізатары імпрэзы на яе афіцыйнай старонцы ў Vkontakte.

Між іншым, у сьпісе гуртоў, што выступяць у суботу ў Траецкім, няма некаторых вядомых музыкаў, што падалі заяўкі на ўдзел. Сярод іх Аляксандр Кулінковіч і Зьміцер Вайцюшкевіч, якія ўжо некалькі месяцаў ня могуць даваць канцэрты ў сталіцы з-за ўнясеньня іх прозьвішчаў «сьпіс забароненых». Але рок усё ж будзе прадстаўлены на сьвяце. Праўда, ад ня надта вядомых нават у вузкіх колах менскіх аматараў гуртоў.

Каго можна паслухаць на сьвяце вулічнай музыкі

1. Этна- і фолк-музыка

Мароз Андрэй, Sevast, Iнфрачырвоны выдых, UlsterBand, Alta Mente, Shaman Jungle, ШЕПОТСЕРЕБРА.

2. Джаз, блюз, поп-музыка

Ох. Ра, Трыо, Крысьціна Русовіч, Do — cor, Юрась Ускоў І Captain Peppell, Me and my band, Дзьмітрый Балтрукевич і Маргарыта Нага, Чырык, Антон Сямёнавіч Макаранка, Save the wave, Степхолл.

3. Танцавальная музыка

Школа танцаў Юліі Шостак, ЮРЫ Навуменка (кантрабасіст гурту «Нагуаль») і Плястычная студыя «БАРМАГЛОТ», Міжнародная школа капаэйры FICAG.

4. Рок-музыка

НETZАПРЕТА, ВІА «SUN ROAD-21», Blizzard Beat, CODA, Плойка, The Masks, Port Moresby,Vort, «Вектор Эго», Bak, April Twins.

5. DJ 

6. Розныя стылі

The Silicon, Re1ikt, 27 CLUB, Waterloo, Metadub, Обратный Отсчёт.

Падрабязная праграма на сайце сьвята

Ідэя фэсту ўпершыню ўзьнікла ў Вільні, дзе гэта мерапрыемства зь вялікім посьпехам адбываецца на працягу ўжо некалькіх гадоў. Цяпер яго літоўскія арганізатары пры падтрымцы ўладаў Менску прывезьлі фэст у сталіцу Беларусі.

І правілы фэсту адразу ж памяняліся. Да прыкладу, на этапе рэгістрацыі камандаў узьнікла патрэба ў прадстаўленьні арганізатарам «кароткага зьместу» сваіх кампазыцый. Цікава, што ў Вільні ці Рызе, дзе сьвята вулічнай музыкі адбылося літаральна некалькі тыдняў таму, граць на вуліцах можа хто заўгодна — слухач сам вырашыць, каго слухаць варта.

У фэсьце бярэ ўдзел толькі адзін замежны ўдзельнік. Гэта Карына Рамошкаіце зь Літвы. «Мне вельмі падабаецца гэта сьвята, хоць мне толькі 9 гадоў, і я толькі вучуся граць, на гэтым сьвяце ў Літве я ўжо ўдзельнічаю 3 гады:) Я граю на скрыпцы і піяніна, падчас сьвята хацела б зайграцб некалькі твораў са свайго школьнага рэпэртуару», — піша дзяўчына ў сваёй заяўцы. Яе выступ прызначаны на 13 гадзін дня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.