«Рэха» Янкі Купалы

Пад вокам жалезнага Янкі Купалы галоўны афрабеларус краіны Андрусь Такінданг са сваёй камандай выконвалі новыя і старыя кампазыцыі, а таксама прызнаваліся, адкуль бяруць натхненьне.

28 красавіка ў музэі Янкі Купалы адбыўся камэрны канцэрт гурта «Рэха». Ён праходзіў у цёплай сяброўскай атмасфэры з жартамі й размовамі. Нейкую незвычайнасьць дадавала спалучэньне строгасьці музэю, стылістыкі музыкі і адзеньне чальцоў гурта (да таго ж за музыкамі назіраў жалезны Янка Купала). Склалася ўражаньне, быццам хлопцы проста праходзілі міма і зьнянацку вырашылі зайсьці ў музэй пайграць.

«Мы не жадаем, каб слухач загадзя ведаў, чаго чакаць ад нашага канцэрту, ня хочам, каб на нас вешалі нейкія «ярлыкі», — кажа саліст «Рэха» Андрусь Такінданг.

Тэксты — гэта тэмы каханьня, сяброўства, змаганьня, сэнсу жыцьця — усё тое, аб чым задумваецца кожны. Тэксты і музыку ім піша неба, а яны проста адкрываюць канал для сувязі, расказвае саліст «Рэха».

Між тым усе музыкі індывідуальныя, і ў кожнага ёсьць свой стыль, але разам яны ствараюць такую музыку, якая цалкам пагружае ў сябе.

Болей фота з канцэрту «Рэха» ў фотаблогу

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.076 seconds.