28 красавіка у музэі Янкі Купалы адбыўся камэрны канцэрт гурта «Рэха». Ён праходзіў у цёплай сяброўскай атмасфэры з жартамі й размовамі. Нейкую незвычайнасьць дадавала спалучэньне строгасьці музэю, стылістыкі музыкі і адзеньне чальцоў гурта (да таго ж за музыкамі назіраў жалезны Янка Купала).