Recha у «Графіці»

Менскі гурт Recha дае сольны канцэрт. Музыкі днямі выпусцілі кліп на песню «Няма Беларусі» і скончылі працу над дакументальным фільмам «Лета 12» пра тое, што яны рабілі улетку мінулага году. 

Recha  запрашае на канцэрт 27 студзеня ў 19:00 у «Графіці» (зав. Калініна 16), на якім абяцаюць танцы, спевы і добры настрой. А, паколькі менавіта 27 студзеня войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім перамагло татараў, то ўсім, хто прыйдзе ў касцюме славутага дзеяча — ўваход вольны. Для астаніх уваход: 50 000, 70 000 (у дзень канцэрту). Даведкі: 638-4444. 

15:15, 25/11/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0669 seconds.