Кожны другі беларус з пакаленьня Y паліць

… а кожны сёмы — спажывае алькаголь хаця б некалькі разоў на тыдзень. Гэтыя дадзеныя моцна адрозьніваюцца ад афіцыйнай статыстыкі.

Паводле вынікаў апытаньня, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), палова маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў паляць. Гэта значна болей, чым у сярэднім па краіне. У Беларусі 38.2% дарослага насельніцтва паляць (напрыклад, у Расеі гэта лічба крыху вышэй — 39,1%).

Цікава, што дадзеныя незалежнага інстытуту моцна адрозьніваюцца ад афіцыйнай статыстыкі. Паводле абвешчаных ўвесну вынікаў афіцыйнага сацыялягічнага апытаньня, паляць толькі 35% маладых беларусаў. Яшчэ 17,5% пакаленьня Y спрабавалі, але кінулі. І толькі 47% ніколі не спрабавалі цыгарэты.

Паводле апытаньня НІСЭПД, 13.8% беларускага пакаленьня Y спажываюць алькагольныя напоі некалькі разоў на тыдзень, а 42.1% робіць гэта некалькі разоў у месяц. Зусім ня п’юць толькі 11.5% пакаленьня Y. Атрымліваецца, малады беларус п’е болей, чым сярэдні беларус, і сярод пакаленьня Y меней за ўсё людзей, якія ня п’юць увогуле.

У цэлым, як адзначаюць аўтары дасьледаваньня, «схільнасьць да шкодных звычак аказваецца даволі цесна зьвязанай з полам. Другі фактар — рэлігійнасьць».

Апытаньне было праведзенае НІСЭПД у верасьні 2010 году сярод 1527 чалавек старэйшых за 18 гадоў.

Паліць ці не, справа кожнага, але навукоўцы даўно разабраліся ва ўсіх эфэктах гэтага пытаньня. Так, як высьветлілася, паленьне падвышае жаночую сэксуальнасьць, вядзе да аблысеньня і шкоднае для міліцыі. А кідаць паліць, дарэчы, эфэктыўней разам. Хаця, калі ў вас гэта не атрымаецца, ня варта расстройвацца: магчыма вінаватыя ня вы, а гены.

Аўтар фота Зьміцер Язьвінскі

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.