Паленьне шкоднае для міліцыі

Наша міліцыя нас бароніць. Таму мусіць быць здаровай. Нават калі ня хочацца — прыйдзецца, бо міліцыянтам пад пагрозай адміністратыўнага пакараньня будзе забаронена паліць у форменным адзеньні ў грамадзкіх месцах, на пастах і нават у службовых аўто.

Як паведамляюць «Беларускія навіны», да 1 лістапада ўсім супрацоўнікам унутраных спраў і камандзірам разам з працаўнікамі ўстановаў аховы здароўя трэба правесьці тлумачальныя размовы сярод супрацоўнікаў і служачых усіх падразьдзяленьняў аб шкодзе паленьня і аб адказнасьці за паленьне ў грамадзкіх месцах. Адбудзецца ўсё гэта згодна падпісанай Уладзімірам Наумавым пастанове аб некаторых мерах прафіляктыкі паленьня сярод супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў і грамадзянскага пэрсаналу ў забароненых месцах.

Недапушчальна для міліцыянта паліць у грамадзкім месцы ў форменным адзеньні, падчас службы на пастах і маршрутах, у службовых аўтамабілях.

Тылавыя падразьдзяленьні мусяць выдзеліць адмысловыя палілкі, абсталяваныя згодна патрабаваньням міністэрстваў па надзвычайных сытуацыях і аховы здароўя. Толькі разьмяшчацца гэтыя месцы мусяць не ў будынку і не з фасаднага боку.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.