У Менску на НГ затрымалі 18 абкураных туркменскіх студэнтаў

18 студэнтаў з Туркменістану былі арыштаваныя ў Менску ў навагоднюю ноч. Паводле інфармацыі міліцыі, студэнты «паводзілі сябе непрыстойнай чынам». Учора суд у Менску прысудзіў 10 з іх да двухдзённага арышту, астатніх — да штрафу за дробнае хуліганства.


Туркменскіх студэнтаў затрымліваюць у Менску. Фота TUT.BY

Паводле інфармацыі TUT.BY, туркменскія студэнты з сябрамі з Узбекістану, агулам каля 100 чалавек, вырашылі адсвяткаваць Новы год ля Палацу спорту ў Менску. Аднак папярэдне, як сцвярджае міліцыя, студэнты палілі забароненыя рэчывы, пасля чаго на вуліцы пачалі ўжываць глінтвейн, што прадаваўся ў месцы святкавання.

Пасля гэтага студэнты пачалі паводзіць сябе «непрыстойнай чынам»:

«Яны паводзілі сябе вельмі непрыгожа, проста непрыстойным чынам. На неаднаразовыя заўвагі, якія ім рабілі супрацоўнікі міліцыі, не рэагавалі. Яны проста ігнаравалі заўвагі супрацоўнікаў міліцыі», — паскардзіўся «Інтэрфакс-Захад» намеснік начальніка ГУУС Менска Аляксандр Іёскін.

«Калі пару самых актыўных сталі затрымліваць, астатнія пачалі заступацца за іх. Было прынятае рашэнне затрымаць каля 20 чалавек. Хоць іх было значна больш, дзесьці каля ста», — сказаў Іёскін.

Трэцяга студзеня адбыліся суды над туркменамі. Восем з іх атрымалі двое сутак арышту, якія яны ўжо паспелі адбыць да суда з 1 студзеня. Іншыя — штраф у 2 базавыя велічыні (каля $20).

Між іншым, студэнтаў маглі нават дэпартаваць з краіны. Аднак міліцыя праваахоўныя органы вырашылі не патрабаваць гэтай меры.

«Пакуль, на дадзены момант, ніхто не ставіць пытанне аб іх дэпартацыі, таму што гэта студэнты розных навучальных устаноў Мінска», — пракаментаваў сітуацыю намеснік начальніка ГУУС Менска.

У 2012 годзе ў Менску навучаліся болей за 2 тысячаў туркменскіх студэнтаў. Агулам у краіне — болей за 5 тыс.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.