Заяўкі на конкурс «Басовішча-2010»: гурты Akropal, Dа!Бл… і Sprat
Застаецца тры дні да заканчэньня прыёму заявак ад маладых гуртоў для ўдзелу ў конкурснай частцы фэстывалю «Басовішча». Generation.by працягвае агляд гуртоў, якія сёлета паспрабуюць свае сілы ў змаганьні за галоўныя прызы фэсту 16-17 ліпеня ў Гарадку (Польшча). Інфармацыя, mp3, амбіцыі на перамогу – у аглядзе яшчэ трох гуртоў, чые заяўкі арганізатары фэсту прынялі на конкурс: гурты Akropal, Dа!Бл… і Sprat.
Фэстываль музыкі маладой Беларусі пройдзе ў 21-ы раз, у гэтым годзе з традыцыйнаю конкурснаю часткаю, у межах якой гурты пазмагаюцца за галоўныя прызы фэсту.
Кожны з гуртоў, чыю заяўку прынялі для разгляду ў межах конкурсу арганізатары Басовішча-2010, адказаў Generation.by на тры пытаньні: ці бываў на Басовішчы раней, якія спадзевы на ўдзел і ці даводзіцца рэдагаваць праграму адмыслова пад конкурс. Таксама дадаем агульную інфармацыю пра канкурсантаў, mp3 выкладаюцца за згоды выканаўцаў.
Akropal
Смалявічы / 2001 / rock, alternative / Апошні крок (mp3)
Першая праграма гурта «Фабрика мягких игрушек» была напісаная яшчэ ў 1994 годзе. Першапачаткова Акропаль задумваўся як
«Akropal прымаў удзел у конкурсе Басовiшча-2008. Уражаньні самыя лепшыя - сапраўдны фэст! Спадзяемся прыняць удзел i ў гэтых „Басах“. Нам не даводзiцца карэктаваць свае творы. Пэрыяд экспэрымэнтаў пачаўся на пастаноўцы „Фабрики мягких игрушек“ i працягваўся да праграмы „В двух шагах от жизни“. Альбом „Дзе вы згубiлi мяне“ быў запiсаны асэнсавана на роднай мове, пасьля гурт пачаў актыўней працаваць у гэтым кірунку. У хуткiм часе мы прапануем больш сталую праграму „?“, дзе будуць такiя кампазыцыi як „Апошнi крок“, „Лiчбавая вясна“, „Смалявiчы city“, „Час зьнiкненьня мар“ i iнш».
Da!Бл...
Нарач / 2003 / панк, гранж, постгранж / Параноя (mp3)
Гурт заснаваны ў 2003 годзе ў вёсцы Нарач (Кабыльнік) Мядзельскага раёну. Каманда складаецца з трох чалавек: Віктар Мароз (тэксты, музыка, вакал, гітара), Зьміцер Харук (бас) і Ўладзімір Баркоўскі (бубны). У
«На „Басовішчы“ быў толькі адзін з нас — у
2007-м Віктар Мароз езьдзіў як глядач. Уражаньні ў самых насычаных колерах вясёлкі! Склад выступоўцаў у той год быў проста сакрушальны… Ну і, канешне, атмасфэра фэсту — гэта нешта! У конкурсе спадзяемся на перамогу! Ну, а калі і не (каліякі-небудзь форс-мажор :)), то зайграць на сцэне Басоў — гэта ўжо вельмі прыемна, і запамінальна на ўсё жыцьцё! Праграма ж у нас знаходзіцца на баявым пагатове, сьпяваем мы з самага пачатку толькіпа-беларуску . Напэўна, больш за ўсё складана адабраць з 2,5 гадзінаў праграмы колькі песень кшталту бэст оф зэ бэст:)»
Sprat
Берасьце / 2007 / рок / Казачныя сны (mp3)
Выступ «Спрат» у менскім «Рэактары» ў сьнежні 2008-га на прэзэнтацыі перавыданьня
першага альбому гурта B:N «Не трывай». Аўтар фота: Юра Сідун.
Першым значным вынiкам творчасьцi гурта беларускамоўнага «Спрату» стала выданьне на пачатку 2007 году дэбютнай кружэлкi пад назвай «Не чакай». А ў
«Раней у Басовішчы мы ня ўдзельнічалі, але ў гэтым годзе вырашылі падаць заяўку, бо нам ёсьць што паказаць наведвальнікам сёлетніх Басоў. Што мы чакаем ад удзелу? Улічваючы магчымасьці рэклямы „нефарматнага“ калектыву ў Беларусі, галоўнае — гэта магчымасьць паказаць сваю творчасьць шматлікай аўдыторыі і вынесьці яе на суд журы. Мы вызначыліся з напрамкам сваёй працы, вызначыліся з сваім асабістым гучаньнем і можам упэўнена пазмагацца ў конкурсе. Зусім нядаўна запісалі міні-альбом „На плынях вясны“ і прапануем паслухаць адну з песень гэтай кружэлкі — „Казачныя сны“».
Арганізатары фэстывалю — сябры «Беларускага аб’яднаньня студэнтаў» у Польшчы — прымаюць заяўкі на конкурс «Басовішча-2010» па 15 траўня 2010 году. З дасланых на конкурс заявак 6 гуртоў прымуць удзел у фэстывалі, дзе кожны выканае 20-хвілінную праграму на сцэне «Басовішча». З умовамі ўдзелу ў конкурсе і формай заяўкі можна пазнаёміцца ў адмысловай публікацыі.
Generation.bY традыцыйна зьяўляецца інфармацыйным партнэрам «Басовішча». Падрабязьней пра навіны фэсту — у адмысловым разьдзеле bas.generation.by.