Францускія студэнты прыдумалі пераклад словам «чат» і «цюнінг»
У Францыі зьявіліся ўласныя адпаведнікі англіцызмам «buzz», «chat», «tuning» і «talk». Вынайшлі іх школьнікі і студэнты ў межах конкурсу, праведзенага ўрадам краіны.
Французскі ўрад пазбаўляецца ад ангельшчыны. Фота Reuters
Францускі ўрад, традыцыйна заклапочаны чысьцінёй мовы, у студзені 2010 году абвясьціў аб конкурсе на пошук найлепшай замены ангельскіх выразаў, асабліва папулярных у Інтэрнэце: «buzz», «chat», «tuning», «newsletter» і «talk». Журы, якое складалася з акадэмікаў, тэлевізійшыкаў і музыкаў, выбрала пяць лепшых адпаведнікаў гэтым англіцызмам.
Так, для слова «chat» прыдумалі спаконвечнае французскае «eblabla» ці «tchatche», а замест «talk» — частцы такіх спалучэньняў, як
Пяць студэнтаў, якія прапанавалі найлепшыя адпаведнікі, аўтаматычна атрымалі магчымасьць па сканчэньні навучаньня заняць пасаду ў адным з францускіх культурных цэнтраў у замежжы.
Новыя формы неабавязкова патрапяць у слоўнікі, але, калі яны спадабаюцца чыноўнікам, іх могуць рэкамэндаваць выкарыстоўваць у афіцыйных установах. У такім выпадку папулярныя англіцызмы сыдуць у францускі нябыт, прынамсі, у дзяржаўных канцылярыях.
Гэта ўжо ня першая спроба французаў шукаць адпаведнікі папулярным запазычаньням, што хутка распаўсюджваюцца у час Сеціва і глябалізацыі. Напрыклад, француская застаецца адзінай зь нешматлікім моваў, дзе «кампутар» — зусім не кампутар, а «ordinateur» (літаральна «вылічальнік»).
Паводле Le Point