Фэстываль «Be2gether» пройдзе ў апошнія выходныя чэрвеня

Арганізатары міжнароднага фэсту «Be2gether» абвесьцілі даты імпрэзы — 25–27 чэрвеня. Месца правядзеньня застаецца нязьменным — на землях замку Нарвілішкі, што ў 100 мэтрах ад беларуска-літоўскай мяжы.

Ляпіс Трубяцкой на Be2gether 2009

Be2gether 2009

Як і ў мінулыя гады, на сцэнах «Be2gether» выступяць выканаўцы з розных куткоў сьвету, у тым ліку некалькі прадстаўнікоў Літвы і Беларусі. У мінулыя гады хэдлайнэрамі мерапрыемства былі Morcheeba, Bloodhound Gang, Therapy, Tricky, Groove Armada, Gogol Bordello, Clawfinger. Беларусь прадстаўлялі «Ляпіс Трубецкой», NRM, Drum Ecstasy, IQ48, Osimira, The Toobes, Mauzer.

Квіткі на фэстываль павінны паступіць у продаж у Беларусі ў бліжэйшыя тыдні. Традыцыйна, кошт на іх будзе расьці па меры набліжэньня мерапрыемства — ад пачатковых 150 тысяч (колькасьць абмежаваны) да 350 тысяч рублёў у апошні тыдзень продажаў. Першымі аб зьяўленьні танных білетаў у продажы даведаюцца тыя, хто падпішацца на афіцыйную email-рассылку на сайце фэстывалю — www.b2g.lt.

Глядзіце на Generation.bY фотарэпартажы з папярэдніх фэстаў:

12:00, 24/02/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.6679 seconds.