Be2gether намінаваны на конкурс эўрапейскіх фэстаў
Фэстываль музыкі і мастацтваў Be2gether упершыню трапіў у шорт-ліст конкурсу European Festival Awards 2009, на якім фанаты выбіраюць лепшы фэстываль Эўропы. У шэрагі намінантаў таксама трапіў беларускі фэст GlobalGathering.
На мінулым Be2gether уражвала вялікая колькасьць беларусаў сярод наведвальнікаў у параўнаньні з папярэднімі гадамі
Be2gether ужо трэці год запар праводзіцца на мяжы Беларусі і Літвы ў Нарвілішках. У мінулым годзе на фэсьце выступілі два беларускія гурты: «Ляпіс Трубяцкой» і The Toobes. Цяпер Be2gether разам
У намінацыю «лепшы сярэдні фэст» трапіў беларускі GlobalGathering разам са сваімі
Конкурс, які ладзіцца з 2004 году, арганізаваны Virtual Festivals Europe і фэстывальнай асацыяцый «Yourope». У асацыяцыю ўваходзяць больш за 50 буйнейшых фэстываляў Эўропы. Галасаваньне фанатаў за лепшы фэст у чатырох намінацыях працягнецца да канца сьнежня. Пераможцаў абвесьцяць 13 студзеня ў Нідэрляндах.